Карона Званіміра
Карона Званіміра (па-харвацку: Starohrvatska kruna) — рэліквія, якая належала харвацкаму кіраўніку Званіміру, які кіраваў у 1076—1089 гадах, пазьней страчаная.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Oton_Ivekovic%2C_Krunidba_kralja_Tomislava.jpg/220px-Oton_Ivekovic%2C_Krunidba_kralja_Tomislava.jpg)
Гісторыя
Дзьмітар Званімір атрымаў карону ад папы рымскага Грыгорыюса VII разам са скіпэтрам[1]..
Каранацыя дазволіла Званіміру тытулявацца больш высокім тытулам rex замест ранейшага dux. Але ў той жа час яго адносіны з папам рымскім у выніку атрыманьня кароны сталі блізкія да васальных. Няясна, наколькі вялікія былі правы Званіміра на харвацкі трон паводле паходжаньня, таму ён мог мець патрэбу ў дадатковым ўмацаваньні ўлады[2].
Сярэднявечная карона зьнікла падчас бунтаў, што ўзьняліся пасьля сьмерці Званіміра. Пасьля пачатку асабістай уніі Вугоршчыны і Харватыі ролю харвацкай кароны выконвала Карона Сьвятога Іштвана.
У XIX стагодзьдзі ідэя асобнай харвацкай кароны стала папулярнай сярод прыхільнікаў сувэрэнітэту Харватыі, напрыклад, у ідэалістычных творах Франьё Рачкі. Выявы кароны Званіміра (або Таміслава, як яе часьцей называлі) падмацоўвалі памяць аб гераічным мінулым. Гэта стала асабліва актуальна ў 1925 годзе, калі сьвяткаваўся юбілей харвацкай дзяржаўнасьці. Са стварэньнем незалежнай дзяржавы Харватыі была спраектаваная новая «карона Званіміра», непадобная на свой прататып. Таксама былі выпушчаныя аднайменныя ордэн і мэдаль. Аднак кароль Таміслаў II каранаваны гэтай каронай так і ня быў[3].
Выявы кароны
- Выява кароны на рэльефе XI ст. у Спліце
- Сучасная геральдычная выява кароны