Карл Чэрні

Карл Чэ́рні (па-нямецку: Carl Czerny, 21 лютага 1791, Вена — 15 ліпеня 1857, Вена) — аўстрыйскі піяніст і кампазытар чэскага паходжаньня; лічыўся ў Вене адным зь лепшых выкладчыкаў ігры на фартэпіяна. Знакаміты стварэньнем вялікае колькасьці этудаў для фартэпіяна.

Карл Чэрні
Нарадзіўся21 лютага 1791(1791-02-21)[1][2]
Памёр15 ліпеня 1857(1857-07-15)[3][4][5][…] (66 гадоў)

Сярод яго вучняў былі Леапольд дэ Мээр і Фэрэнц Ліст. Чэрні напісаў больш за 800 твораў для фартэпіяна; зь іх сусьветнай вядомасьцю карыстаюцца яго этуды. Яму належыць таксама кніга: «Umriss der ganzen Musikgeschichte» (Майнц).