Карл Густаў Юнг

Карл Густаў Юнг (па-нямецку: Carl Gustav Jung [ˈkarl ˈɡʊstaf ˈjʊŋ]; 26 ліпеня 1875 году, Кэсьвіль, Швайцарыя — 6 чэрвеня 1961 году, Кюснахт, кантон Цюрых, Швайцарыя) — швайцарскі псыхіятар, уплывовы мысьляр і заснавальнік аналітычнае псыхалёгіі. Лічыцца, што Юнг першы абґрунтаваў, што чалавечая псыхіка зьяўляецца «рэлігійнай па сваёй прыродзе» і дасьледаваў гэтую зьяву ўглыб. Ён зрабіўся бадай што няйвядомейшым першапачынальнікам у галіне дасьледваньня сноў. Таксама, ён быў тэарэтычны псыхоляг і практыкуючы лекар, большую частку свайго жыцьця правеў дасьледуючы Заходнюю й Усходнюю філязофію, альхэмію, астралёгію, сацыялёгію, а таксама літаратуру й мастацтва.

Карл Густаў Юнг
па-нямецку: Carl Gustav Jung
Імя пры нараджэньніпа-нямецку: Carl Gustav Jung
Дата нараджэньня26 ліпеня 1875(1875-07-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці6 чэрвеня 1961(1961-06-06)[4][1][5][…] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Значныя ідэіSymbols of Transformation[d], Psychological Types[d], Synchronicity: An Acausal Connecting Principle[d], Archetypes and the Collective Unconscious[d], Ein moderner Mythus. Von Dingen die am Himmel gesehen werden[d], Psychology and Alchemy[d], Mysterium Coniunctionis[d], Man and His Symbols[d] і Memories, Dreams, Reflections[d]

Ідэі Юнга звычайна абмяркоўваюцца падчас вывучэньня ўводзінаў у псыхалёгію ў большасьці з унівэрсытэтаў.

Аналітычная псыхалёгія

З 1906 року Юнг быў вучнем і калегам Зыгмунда Фройда. Аднак у працэсе практычнае працы са спалечнікамі Юнг паступова разышоўся думкамі са сваім былым настаўнікам. У 1913-м стасункі Фройда зь Юнгам зазналі крызы й скончыліся разрывам, што паклала пачатак стварэньню аналітычнае псыхалёгіі.

Юнг лічыў працэс індывідуалізацыі неабходным для цэласнасьці асобы. Гэта псыхалягічны працэс інтэграцыі сьвядомасьці зь несьвядомасьцю, падчас якога падтрымліваецца аўтаномія сьвядомасьці. Індывідуалізацыя займала асноўнае месца ў канцэпцыі аналітычнае псыхалёгіі.

Асноўныя канцэпцыі пачаткова былі прапанаваныя Юнгам, у тым ліку архетыпы, калектыўнае несьвядомае, комплекс і сынхраністычнасьць. А псыхамэтрычны інструмэнт, the Myers-Briggs Type Indicator (MBTI), быў прынцыпова распрацаваны на падставе тэорыяў Юнга.

Ідэі Юнга былі адлюстраваныя ў ягоных асноўных працах: «Сымбалі пераўтварэньня», «Псыхалягічныя тыпы», «Адносіны паміж Я й бесьсьвядомым» ды іншых.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Карл Густаў Юнгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў