Каралеўства Вугоршчына

манархія ў Цэнтральнай Эўропе (1000—1946)

Карале́ўства Вуго́ршчына (па-лацінску: Regnum Hungariae, па-вугорску: Magyar Királyság, па-нямецку: Königreich Ungarn — усходнеэўрапейская дзяржава, якая існавала з 1001 па 1918 гг. Узьнікла на захадзе сучаснай Вугоршчыны і пашырала свае ўладаньні на ўсю тэрыторыю Вугоршчыны, Трансыльваніі, Славаччыны, Ваяводзіны, Падкарпацкай Русі, Харватыі (за выняткам Далмацыі) і некаторых іншых земляў.

Каралеўства Вугоршчына
Magyar Királyság
1001—1918
Сьцяг Каралеўства ВугоршчынаГерб Каралеўства Вугоршчына
СьцягГерб
Месцазнаходжаньне Каралеўства Вугоршчына
Афіцыйная мовавугорская, нямецкая, лацінская
СталіцаБудапэшт
Браціслава
Буда
Сэкешфэхервар
Дэбрэцэн
Эстэргом
Форма кіраваньняманархія
Плошча
 • агульная

325,411 км² км²
Насельніцтва
 • агульнае (1940)

14,679,573
Канфэсійны складрыма-каталіцтва, пасьля кальвінізм, лютэранства і іншыя
Асноўны артыкул: Трансьлейтанія

Аўстра-Вугоршчына зьявілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага пагадненьня паміж аўстрыйскімі немцамі і вугорцамі, якое рэфармавала Аўстрыйскую імпэрыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). Вугорскае каралеўства атрымала шырокую аўтаномію ў складзе імпэрыі, у тым ліку значныя «паўкаланіяльныя» ўладаньні (Трансыльванія, Харватыя, Славакія), якія ўтваралі разам так званую вугорскую Трансьлейтанію, у якой вугорцы складалі толькі каля 45% насельніцтва. Вугорская эліта дамаглася права на сваю афіцыйную мову — вугорскую, разгарнула даволі агрэсіўную кампанію па мадзьярызацыі — моўнай асыміляцыі меншасьцяў, якія складалі большасьць насельніцтва Трансьлейтаніі.