Каменяломнікакветныя

парадак кветкавых расьлінаў

Каменяломнікакветныя (Saxifragales) — парадак кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, які зьмяшчае 15 сямействаў і каля 2538 відаў[1]. Належыць да клады супэрразіды (superrosids). Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, пераважна ва ўмераных зонах і рэдка ў тропіках[2]. Гэта разнастайны парадак, які ня мае прыкметных адметных характарыстык. Сюды ўваходзяць дрэвы, хмызьнякі, ліяны, аднагадовыя і шматгадовыя травы[3].

Каменяломнікакветныя
Каменяломнік зярністы (Saxifraga granulata) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКаменяломнікакветныя
Бінамінальная намэнклятура
Saxifragales Bercht. & J.Presl

Крыніцы