Казармы Робэртсана
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Казармы Робэртсана | |
анг. Robertson Barracks | |
Месцазнаходжаньне | урочышча Гольцэ (Лічфілдзкі муніцыпалітэт, Паўночная тэрыторыя, Аўстралія) |
---|---|
Тып | Вайсковая база |
Пабудаваная | 1989—2001 гг. |
Час выкарыстаньня | з 1992 г. |
Стан | дзейны |
Уласьнік | Аўстралійская армія |
Гарнізон | 1-я брыгада, 1-ы паветраны полк, рота Б 1-га батальёна вайсковай паліцыі, Дарвінскі агульнавайсковы аддзел кіраваньня перамяшчэньнямі, Паўночная агульнавайсковая частка забесьпячэньня; Ратацыйныя сілы марской пяхоты ЗША ў Дарвіне (4500 чал.; 2016 г.) |
Каардынаты | 12°26′42″ пд. ш. 130°58′28″ у. д. / 12.445° пд. ш. 130.97444° у. д. / -12.445; 130.97444 130°58′28″ у. д. / 12.445° пд. ш. 130.97444° у. д. / -12.445; 130.97444 |
Казармы Робэртсана |
Казармы Робэртсана — база Аўстралійскай арміі ва ўрочышчы Гольцэ (Лічфілдзкі муніцыпалітэт, Паўночная тэрыторыя, Аўстралія), што за 15 км на ўсход ад Дарвіна. Будаўніцтва ажыцьцяўлялася ў 1989—2001 гадах. Цягам 1992—2000 гг. на базу перамясьцілі 1-ю брыгаду Аўстралійскай арміі[1]. Улучае верталётны аэрадром. На травень 2007 г. займала 165 гектараў і налічвала каля 3500 вайскоўцаў і цывільных службоўцаў, у тым ліку Асяродак сухапутнай вайны і 1-ю роту эскадрону адказу на надзвычайныя здарэньні[2]. На сакавік 2013 г. займала больш за 700 гектараў[3]. Атрымала назоў у гонар аўстралійскага генэрал-лейтэнанта Гарацыя Робэртсана (1894—1960), які падчас Другой сусьветнай вайны камандаваў 19-й аўстралійскай брыгадай у Лібіі супраць італьянцаў і 6-й аўстралійскай дывізіяй у Новай Гвінэі супраць японцаў, а ў 1946—1951 гг. быў галоўнакамандавальнікам Акупацыйнага войска Брытанскай садружнасьці ў Японіі. На 2016 г. на базе месьціліся 1-я брыгада і 1-ы паветраны полк Аўстралійскай арміі. З 4 красавіка 2012 г. на базе разьмясьцілі Ратацыйныя сілы марской пяхоты ЗША. Першых 200 марскіх пехацінцаў сустрэлі прэм’ер-міністарка Аўстраліі Джулія Гілард (2010—2013) і міністар абароны Аўстраліі Стывэн-Фрэнсіс Сьміт[4]. На 2016 г. амэрыканская прысутнасьць дасягнула 4500 жаўнераў.