Зялёны Бор (Смалявіцкі раён)

мястэчка ў Беларусі

Зялёны Бор[3] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Ровы. Цэнтар сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1143 чалавекі[4]. Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Смалявічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна (лінія Менск — Ворша), за 5 км ад магістралі Берасьце — Масква.

Зялёны Бор
трансьліт. Zialiony Bor
Зялёны Бор
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Менская
Раён:Смалявіцкі
Сельсавет:Зеленаборскі
Плошча:2,3908 км² [1]
Насельніцтва (2018)
колькасьць:1143 чал.[2]
шчыльнасьць:478,08 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 1776
Паштовы індэкс:222218
СААТА:6248857905
Нумарны знак:5
Геаграфічныя каардынаты:54°0′47″ пн. ш. 28°28′54″ у. д. / 54.01306° пн. ш. 28.48167° у. д. / 54.01306; 28.48167 28°28′54″ у. д. / 54.01306° пн. ш. 28.48167° у. д. / 54.01306; 28.48167
Зялёны Бор на мапе Беларусі ±
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Паселішча ўтварылася ў 1958 годзе на базе пасёлкаў торфапрадпрыемства «Смалявіцкае» — Тарасік і Зялёны Бор, дзе з 1947 году працавала будаўніча-мантажная ўправа. У 1962—1965 гадох Зялёны Бор уваходзіў у склад Барысаўскага раёну. У 1971 годзе мястэчка стала цэнтрам пассавету. 30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[5].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 2 тыс. чал.; 1994 год — 1740 чал.[6]; 1997 год — 1,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1 тыс. чал.; 2009 год — 1142 чал.[8] (перапіс); 2011 год — 1093 чал.; 2016 год — 1116 чал.[9]; 2017 год — 1129 чал.[4]; 2018 год — 1143 чал.[2]

Інфраструктура

У Зялёным Боры працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Прадпрыемствы: РУП «Зеленаборскае» (торфазавод), супольнае беларуска-брытанскае прадпрыемства «Беларусторф».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Зялёны Бор (Смалявіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў