«Зебра» (па-польску: ZEBRA) — адна з найбуйнейшых польскіх кінастудыяў. Уваходзіць у лік самых вядомых і прызнаных студыяў мастацкіх фільмаў у Польшчы. Створаная ў 1986 годзе. Заснавальнікам і дырэктарам зьяўляецца Юліюш Махульскі — кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, стваральнік папулярных польскіх фільмаў. 1 кастрычніка 2024 году «Зебра» была аб’яднаная зь іншымі кінавытворцамі Польшчы.