Зьвянігарад — горад у Маскоўскай вобласьціРасеі. Знаходзіцца на рацэ Маскве. Назва гораду паходзіць ад спалучэньня «Горад са званамі». Горад мае добрую аўтобусную і чыгуначную сувязь з Масквой.
Горад Зьвянігарад месьціцца на Клінска-Дзьмітраўскай градзе Смаленска-Маскоўкага ўзвышша за 46 км на захад ад Масквы ды за 3 км ад чыгуначнай станцыі Зьвянігарад — канцавога пункту галінкі (16 км) ад станцыі Галіцына на лініі Москва — Смаленск.
У горадзе разьмешчаны помнік Антону Чэхаву. Гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй, музэй гжэлі. У горадзе разьмешчаныя чатыры праваслаўныя храмы і Савіна-Старажэўскі манастыр, які захаваўся амаль бязь зьмен ад XVII стагодзьдзя. У Зьвянігарадзе можна спыніцца ў гатэлях «Зьвянігарад» і «Тацяна Provence», а таксама ў гатэлі пры Савіна-Старажэўскім манастыры.
Горад часта называюць «Расейскай Швайцарыяй» — дзякуючы маляўнічай мясцовасьці, лекавым крыніцам. Тут часта праводзілі летні сэзон вядомыя пісьменьнікі ды мастакі, у тым ліку Мікалай Карамзін (1802), Аляксандар Герцэн (1830—1840), Антон Чэхаў (1884—1887), Ісаак Левітан, Аляксей Саўрасаў, Ільля Рэпін. У горадзе й у ваколіцах знаходзіцца шмат санаторыяў.