Зьвяз арабскага Магрыбу

эканамічны зьвяз арабскіх дзяржаваў

Зьвяз арабскага Магрыбу (Union du Maghreb Arabe UMA) — Альжыр, Лібія, Маўрытанія, Марока, Туніс. Панарабская арганізацыя, накіраваная на эканамічнае і палітычнае адзінства ў Паўночнай Афрыцы. Ідэя стварэньня зьвязу зьявілася разам з атрыманьнем незалежнасьці Тунісам і Марока ў 1958 г. Пагадненьне аб стварэньні зьвязу было заключана ў 1989 г. Старшынёй зьвязу па чарзе становіцца кожная краіна.

Зьвяз арабскага Магрыбу
па-арабску: اتحاد المغرب العربي
па-ангельску: Arab Maghreb Union

Эмблема Зьвязу арабскага Магрыбу
Дата ўтварэньня1989
ТыпМіжнародная арганізацыя
Штаб-кватэраРабат, Марока
Сяброўства5 дзяржаваў-чальцоў
Афіцыйныя мовыарабская мова
Генэральны сакратарHabib Ben Yahia
Сайтhttp://www.maghrebarabe.org/en/

Усе дзяржавы зьяўляюцца сяброўкамі Лігі арабскіх дзяржаваў і, за выключэньнем Марока, Афрыканскага зьвязу. З пункту гледжаньня эканамічнай інтэграцыі дагавор аб стварэньні прадугледжваў стварэньне зоны свабоднага гандлю, затым мытнага зьвязу. Доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб’ёме зьнешняга гандлю менш за 10%. У 2023 годзе праект адзінай валюты ў рэгіёне застаецца тэхнічна магчымым, але палітычна невыканальным.

Удзельнікі Зьвязу арабскага Магрыбу