Землятрус у Японіі (2011)

землятрус 2011 року ля ўсходняга берагу Японіі

Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю ў Японіі магнітудай, паводле бягучых ацэнак, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбыўся 11 сакавіка 2011 году ў 14:16 па мясцоваму часу. Эпіцэнтар землятрусу быў вызначаны ў мясцовасьці з каардынатамі 38.322ºп.ш. 142.369ºу.д. на ўсходзе ад выспы Хансю, за 130 км на ўсход ад гораду Сэндай, за 373 км на паўночны ўсход ад Токіё. Гіпацэнтар найбольш разбуральнага падземнага штуршка знаходзіўся на глыбіні 24 км пад Ціхім акіянам.

Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю 2011 году
{{{Назва}}}
Землятрус у Японіі (2011)
Мапа землятрусу
Дата і час 05:46:23 UTC 11 сакавіка 2010 году
Магнітуда 9,0[1]-9,1[2] Mw
Глыбіня гіпацэнтру 24 км
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру 38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д. / 38.322° пн. ш. 142.369° у. д. / 38.322; 142.369 142°22′08″ у. д. / 38.322° пн. ш. 142.369° у. д. / 38.322; 142.369
Закранутыя краіны (рэгіёны) Землятрусы і цунамі:
Сьцяг Японіі
Цунамі:
Сьцяг Расеі[3],
Сьцяг Гуаму,
Сьцяг Новай Зэляндыі,
Сьцяг Філіпінаў,
Сьцяг Інданэзіі[4]
Цунамі так
Пацярпелыя 15 896 загінулых, 6157 параненых і 2537 зьніклых бязь вестак (8 чэрвеня 2018 г.)[5]
Эканамічныя страты разбурэньне 3400 дамоў[6], $360 млрд (2018 г.)
Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю 2011 году ў Вікісховішчы

Гэта наймацнейшы землятрус за ўсю вядомую гісторыю Японіі[7] і сёмы[8], а па іншых ацэнках нават шосты[9] ці пяты[2] па сіле за ўсю гісторыю сэйсьмічных назіраньняў. Аднак, паводле маштабу ахвяраў і разбурэньняў яно значна саступае японскім землятрусам 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшаму па наступствах) гадоў.

Землятрус

Мапа землятрусаў

Асноўнаму штуршку папярэднічала сэрыя буйных землятрусаў-афтэршокаў, якая пачалася 9 сакавіка са штуршкамагнітудай 7,2 прыкладна за 40 км ад асноўнага штуршка і працягнулася трыма іншымі штуршкамі ў той жа дзень з магнітудай 6[10]. За хвіліну да землятрусу сыстэма, якая аб’ядноўвала каля 1000 сэйсмографаў у Японіі, перадала па тэлебачаньні паведамленьне пра землятрус, які прыбліжаецца. Лічыцца, што гэта захавала вялікую колькасьць жыцьцяў[11].Землятрус адбыўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна за 130 км на ўсход ад г. Сэндай, Хансю, Японія. Паводле зьвестак Геалягічнай службы ЗША эпіцэнтар знаходзіўся за 373 км ад Токіё. Пасьля асноўнага штуршка магнітудай 8,9 у 14:46 мясцовага часу наступавала сэрыя афтэршокаў: 7,0 магнітудаў у 15:06, 7,4 у 15:15 і 7,2 у 15:26 мясцовага часу[12]. Цягам некалькіх гадзінаў пасьля асноўнага штуршка сотні было зарэгістравана каля сотні афтэршокаў магутнасьцю 4,5 і болей амплітудаў[13].

Землятрус адбыўся ў Японскім жолабе, дзе ціхаакіянская пліта ўтыкаецца ў ахоцкую пліту. Для землятрусу такой моцы звычайна патрабуецца працяглая (480 км) і адносна прамая лінія разлому. Паколькі граніца пліты і зона субдукцыі ў гэтай вобласьці не такія прамыя, то землятрусы ў гэтым рэгіёне, як правіла, зьяўляюцца з магнітудай да 8-8,5, і сіла гэтага землятрусу была нечаканасьцю для некаторых сэйсмолягаў[14]. Асяродак землятрусу распаўсюджваецца ад узмор’я прэфэктуры Іватэ да ўзмор’я прэфэктуры Ібаракі[15]. Японскае мэтэаралягічнае агенцтва паведамляе, што гэтым землятрус, мажліва, уяўляе сабой зрушэньне ў зоне разлому ад Іватэ да Ібаракі з даўжынёй 400 км і шырынёй 200 км[16]. Было адзначана, што гэтым землятрус, мажліва, такога ж паходжаньня, што і іншы буйны землятрус у 869, што таксама выклікала агромністае цунамі[17].

Па шкале Японскага мэтэаралягічнага агенцтва землятрус склаў 7 балаў у Курыхары (прэфэктура Міягі)[18][19]. У трох іншых прэфэктурах, Фукусіма, Ібаракі і Тоцігі, зарэгістраваныя штуршкі больш за 6 балаў па шкале ЯМА. Сэйсьмічныя станцыі ў прэфэктурах Іватэ, Гума, Сайтама і Ціба зарэгістравалі менш за 6 балаў, у Токіё — больш за 5.

Мясцовы чыноўнік найбольш пацярпелага гораду Курыхара ў прэфэктуры Міягі па тэлефоне агенцтву Франс Прэс распавёў:

Некаторы час нас трэсла так моцна, што мы вымушаны былі трымацца за што-небудзь, каб ня ўпасьці... Мясцовыя чыноўнікі зараз звонку зьбіраюць інфармацыю пра шкоду[20]

Землятрус магутнасьцю ў 6,7 магнітудаў адбыўся ў 48:59 UTC, 11 сакавіка (3:59, 12 сакавіка па мясцовым часе)[21]. Эпіцэнтар яго быў у прэфэктуры Ніігата. Землятрус вышэй за 6 балаў па шкале ЯМА быў зафіксаваны ў прэфэктуры Нагана і ніжэй за 6 у Ніігата.

Наступствы ў Японіі

Пажар у Токіё

У выніку землятрусу моцна пацярпелі прэфэктура Міягі, прэфэктура Іватэ, прэфэктура Фукусіма[22]. Адзначаны пажары ў шасьці розных прэфэктурах[22]. На выспу ў прэфэктуры Міягі абрынуліся хвалі цунамі вышынёй у 10 мэтраў, а на партовы горад Камаісі ў прэфэктуры Іватэ — вышынёй у 4 мэтры, якія змывалі аўтамабілі і ўразаліся ў будынкі. У горадзе Іціхара, прэфэктура Ціба, палаюць сховішчы з прыродным газам на нафтаперапрацоўчым заводзе[23]. У Токіё былі прыпыненыя цягнікі і мэтро, прыпынілі работу аэрапорты Нарыта і Ханэда, авіяпалёты прыпыненыя, пасажыры эвакуяваныя[24], без электрычнасьці засталіся 4 мільёны дамоў[25], зачыніліся ўсе марскія парты ў Японіі[26]. Парушана выпрацоўка электраэнэргіі на дзьвюх АЭС, які аўтаматычна прыпынілі работу, таксама парушана мабільная сувязь[25]. Пашкоджаны шпіль такійскай тэлевежы (першапачаткова паведамлялася пра абрушэньне)[27][28][29]. Разбурана многа сэкцыяў аўтастрады Тахоку, якая абслугоўвала паўноч Японіі[24]. Узьніклы ў выніку землятрусу пажар разбурыў турбіну ў будынку Анагаўскай АЭС у прэфэктуры Міягі[24]. У выніку землятрусу была выведзеная са строю сыстэма ахалоджваньня цэнтральнай часткі адной атамнай сілавой устаноўкі на буйнейшай у краіне АЭС «Фукусіма», аднак празь некаторы час энэргазабесьпячэньне ядзернага рэактара было адноўлена, што прадухіліла пагрозы перанаграваньня рэактара і мажлівай аварыі[30], але людзей у колькасьці трох тысячаў усё-такі эвакуявалі зь небясьпечнай зоны, бо мела месца невялікая ўцечка радыяцыі[31]. У горадзе Сэндай на нафтахімічным комплексе адбыўся вялікі выбух[32], а мясцовы аэрапорт практычна змыла ў акіян[33]. У прэфэктуры Фукусіма разбурана дамба і 1800 дамоў у Мінамісома[34].

На 12 сакавіка 2011 году ў выніку землятрусу ў Японіі было 599 загінулых, 1130 параненых і 784 прапалі бязь вестак[6]. На 8 жніўня 2013 году налічвалася каля 16 000 загінулых, звыш 6000 атрымалі раненьні і 2900 прапалі бязь вестак. Больш за ўсё ахвяраў было ў 3-х паўночных прэфэктурах японскага вострава Хансю:

  • Міягі — 9541 чалавек загінуў (60% ад агульнага ліку загінулых), 4145 атрымалі раненьні (67%) і 1222 прапалі бязь вестак (48%);
  • Іватэ — 4674 загінулых (29%), 213 параненых і 1115 зьніклых бязь вестак (44%);
  • Фукусіма — 1614 загінулых, 183 параненых і 196 зьніклых (на 8 чэрвеня 2018 году)[35].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі