Зборная Беларусі па футболе

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Беларусь
ФэдэрацыяБеларуская фэдэрацыя футболу
КанфэдэрацыяУЭФА
Трэнэр
Найбольш гульняўАляксандар Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзірМаксім Рамашчанка (20)
Першая гульня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 1:1 Украіна Сьцяг Украіны
(Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992)
Самая буйная перамога
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Летува Сьцяг Летувы
(Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 6:1 Таджыкістан Сьцяг Таджыкістану
(Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Сан-Марына Сьцяг Сан-Марына
(Менск, Беларусь; 8 верасьня 2018)
Самая буйная параза
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 8:0 Беларусь Нацыянальны сьцяг Беларусі
(Лёвен, Бэльгія; 30 сакавіка 2021)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».

Спаборніцтвы

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Склад каманды

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскія матчы супраць зборнай Расеі (7 чэрвеня 2024 году) і зборнай Ізраілю (11 чэрвеня 2024 году)[3].

АмплюаГулецГод нараджэньняГульніГалыКлюб
БрПавал Паўлючэнка1998130 Пахтакор
БрСяргей Ігнатовіч199280 Шахцёр
БрФёдар Лавапухаў200300 Дынама Менск
АбДзяніс Палякоў1991622 Гапаэль Хайфа
АбСяргей Паліцевіч1990451 Дынама Менск
АбКірыл Пячэнін1997270 Крылы Саветаў
АбРаман Юзапчук1997221 Хімкі
АбУладзіслаў Малькевіч1999151 Урал
АбЗахар Воўкаў1997150 Хімкі
АбСяргей Карповіч199490 Нёман
АбЯгор Пархоменка200320 Нёман
АбМаксім Касараб200300 Дынама Берасьце
АбДзяніс Лявіцкі199700 Тарпэда-БелАЗ
ПАМакс Эбонг1999375 Астана
ПАУладзіслаў Клімовіч1996371 Дыёшд’ёр
ПАЯўген Яблонскі1995343 Астэрас
ПАМікіта Корзун1995240 Елімай
ПАВалеры Грамыка1997151 Кайсар
ПАВалеры Бачароў2000130 Урал
ПААрцём Канцавы199991 Урал
ПАМаксім Кірэеў200420 Льерс
НапДзьмітры Анцілеўскі1997112 Гапаэль Хайфа
НапУладзіслаў Марозаў2000112 Арока
НапГерман Баркоўскі200200 Дынама Берасьце

Нядаўнія выклікі

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

АмплюаГулецГод нараджэньняГульніГалыКлюбАпошні выклік
БрМаксім Плотнікаў199860 АрсэналІзраіль (12 верасьня 2023)
БрАндрэй Кудравец200320 ДынамаМальта (26 сакавіка 2024)
БрКанстанцін Рудзянок199000вольны агентКосава (21 лістапада 2023)
БрДзяніс Шпакоўскі200100 МенскКосава (19 чэрвеня 2023)
АбГлеб Шаўчэнка1999160 ТарпэдаМальта (26 сакавіка 2024)
АбАляксандар Паўлавец1996100 КарміётысаМальта (26 сакавіка 2024)
АбДаніла Нячаеў199990 Тарпэда-БелАЗМальта (26 сакавіка 2024)
АбЛео Капілевіч200300 Сэвільля АтлетыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
АбЯгор Хвалько199700 КяпазКосава (19 чэрвеня 2023)
ПААрцём Быкаў1992271 Дынама МенскІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАЮры Кавалёў1993221 БалтыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАДзьмітры Падстрэлаў1998141 Дынама МенскКосава (19 чэрвеня 2023)
ПААляксандар Сялява1992100 Дынама МенскІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАКірыл Капленка199990 БалтыкаМальта (26 сакавіка 2024)
ПААрцём Шуманскі200410 Арыс ЛімасолМальта (26 сакавіка 2024)
ПАДзьмітры Барадзін199900 КайсарШвайцарыя (15 кастрычніка 2023)
НапМаксім Скавыш1989334 Тарпэда-БелАЗКосава (21 лістапада 2023)
НапДзяніс Лапцеў1991331 Тарпэда-БелАЗМальта (26 сакавіка 2024)
НапІван Бахар1998292 АрсэналКосава (21 лістапада 2023)
НапПавал Савіцкі1994287 НёманІзраіль (12 верасьня 2023)
НапВіталь Лісаковіч1998215 БалтыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
НапЯгор Карпіцкі200330 Крылы СаветаўМальта (26 сакавіка 2024)
НапІльля Чарняк200210 Дынама МенскМальта (26 сакавіка 2024)

Рэкорды

Найбольш гульняў

Аляксандар Кульчы больш за іншых апранаў кашулю нацыянальнай зборнай.

Рэкардсмэнам зборнай Беларусі паводле колькасьці згуляных матчаў ёсьць Аляксандар Кульчы, які мае на сваім рахунку 102 сустрэчы ў кашулі зборнай. Упершыню гулец згуляў за нацыянальную дружыну 14 лютага 1996 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны. У складзе зборнай адзначыўся пяцьцю галамі, пры гэтым першы быў улучаны ў браму зборнай Азэрбайджану ў таварыскім матчы ў Маладэчне.

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Сяргей Гурэнка (80)
  3. Аляксандар Глеб (80)
  4. Сяргей Карніленка (78)
  5. Цімафей Калачоў (76)
  6. Аляксандар Мартыновіч (75)
  7. Сяргей Кісьляк (74)
  8. Сяргей Амельянчук (74)
  9. Сяргей Штанюк (71)
  10. Станіслаў Драгун (68)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Сяргей Карніленка (17)
  3. Віталь Кутузаў (13)
  4. Вячаслаў Глеб (12)
  5. Станіслаў Драгун (11)
  6. Раман Васілюк (10)
  7. Валянцін Бялькевіч (10)
  8. Віталь Радзівонаў (10)
  9. Цімафей Калачоў (10)
  10. Сяргей Кісьляк (9)

Трэнэры

ТрэнэрЧас працыГульніПерамогіНічыіПаразыМячы
Міхаіл Вергеенка28 кастрычніка 1992 — 25 траўня 1994
5 студзеня 1997 — 8 верасьня 1999
24261622–40
Сяргей Бароўскі17 жніўня 1994 — 9 кастрычніка 1996
9 кастрычніка 1999 — 4 чэрвеня 2000
26491321–43
Эдуард Малафееў16 жніўня 2000 — 12 чэрвеня 200322105731–31
Валеры Стральцоў (в. а.)7 верасьня 200210010–3
Анатоль Байдачны8 жніўня 2003 — 10 сьнежня 200522104834–29
Юры Пунтус24 лютага 2006 — 14 ліпеня 20071434719–26
Бэрнд Штанге30 ліпеня 2007 — 30 лістапада 20114917141865–54
Георгі Кандрацьеў8 сьнежня 2011 — 13 кастрычніка 201428981137–35
Андрэй Зыгмантовіч (в. а.)27 кастрычніка — 4 сьнежня 201421013–5
Аляксандар Хацкевіч4 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 20161866614–19
Ігар Крывушэнка1 сакавіка 2017 — 13 чэрвеня 201925841323–37
Міхаіл Мархельз 20 чэрвеня 2019 году00000–0
УсягоЗ 1992 году2317060101269–322

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі