Зарэчча (Надварнянскі раён)

вёска ў Дзяляцінскай пасялковай грамаде Надварнянскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны

Зарэ́чча (па-ўкраінску: Зарі́ччя) — вёска ў Дзяляцінскай пасялковай грамадзе Надварнянскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны.

Зарэчча
укр. Заріччя
Дата заснаваньня:XV стагодзьдзе
Былыя назвы:Зарэчча над Прутам
Краіна:Украіна
Вобласьць:Івана-Франкоўская вобласьць
Раён:Надварнянскі раён
Тэрытарыяльная грамада:Дзяляцінская пасялковая грамада
Стараста:Любоў Сьцяпанаўна Яворская
Плошча:
  • 28,112 км²
Насельніцтва:3841 чал.
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:03475
Паштовы індэкс:78445
КОАТУУ:2624081801
Геаграфічныя каардынаты:48°30′59″ пн. ш. 24°38′39″ у. д. / 48.51639° пн. ш. 24.64417° у. д. / 48.51639; 24.64417 24°38′39″ у. д. / 48.51639° пн. ш. 24.64417° у. д. / 48.51639; 24.64417
Зарэчча на мапе Ўкраіны
Зарэчча
Зарэчча
Зарэчча

Гісторыя

На тэрыторыі Зарэчча выяўлены пахаваньні бронзавага веку.

Згадваецца 4 сакавіка 1463 г. у кнігах галіцкага суда[1]. Пазьней згадваецца ў гістарычных крыніцах другой паловы XVIII стагодзьдзя.

Як і ўсе іншыя пакуцкія вёскі, Зарэчча цярпела ад татарскіх набегаў. У 1645—1650 гадах Дзяляціншчына пацярпела ад вайны паміж братамі Бяльзецкімі.

Інтэрбелум

У міжваенны час у Зарэччы існавала спажывецкая каапэрацыя, якая зьяўлялася філіялам каапэратыва «Дзяляцін». На той час гэта каапэратыўнае адзьдзяленьне мела ў вёсцы свой млын.

У 3арэччы існавала парафіяльная драўляная царква, якая была пабудавана ў 1909, аднак спалена ў 1916 годзе. Таму з таго часу, аж да паловы 30-х гадоў XX ст., у вёсцы існавала багаслоўская капліца, прысьвечаная ў 1922 г. У той час у Зарэччы было чатыры прыдарожныя капліцы. У 1930-х гадах сьвятаром у вёсцы б. крылаш. Антоні Дзьмітраш, гараддэкан, дарадца біскупскай кансісторыі.[2]

У 1930-я гады ў Зарэччы працавала сыстэматычная 4-класная ўтраквісцкая школа.

Другая сусветная вайна

17 студзеня 1940 г. з Надварнянскага павета(uk) Станіславаўскага ваяводзтва быў выдзелены Дзяляцінскі раён(uk), часткай якога было Зарэчча над Прутам. 13 лістапада 1940 г. Указам Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады ЎССР(uk) ліквідаваны Дзяляцінскі раён і зь яго складу Зарачанскі над Прутам сельскі савет быў далучаны да Ярэмчанскага раёну(uk).

Пасьля пачатку нямецкай акупацыі Польскай Рэспублікі ў 1941 годзе была створаная гміна Зарэчча-над-Прутам(uk), якая складалася са скасаванай гміны Аслава Бяле і частак (не скасаваных) гмін Ярэмчэ(uk) (Луг(uk)) і Пнюв(uk) (Лоева(uk)).

Пачынаючы з 1943 году многія зарэчане ўступалі ў шэрагі ЎПА, каб змагацца як супраць нямецкіх, так і супраць савецкіх акупантаў.

Парк партызанскай славы(uk) ў Зарэччы

У жніўні 1943 году рэшткі партызанскага злучэньня Сідзіра Коўпака(uk) пасьля разгрому эсэсаўскім атрадам у Дзяляціне праходзілі праз Зарэчча ў напрамку вёскі Белыя Аславы. На кватэры жыхаркі вёскі А. М. Кавальчук знаходзіўся штаб злучэньня. За сялом ва ўрочышчы Дэлок разгарэлася жорсткая бітва, у якой загінуў камісар злучэньня генэрал-маёр Сямён Руднеў(uk). Жыхары вёскі Д.В.Вацык, М.І.Косьціцкі, М.С.Гумянюк, І.Ю.Байчанюк былі праваднікамі ў каўпакоўцаў. Пры праходжаньні фронта ў доме сельскай школы знаходзіўся шпіталь, дзе пасьля цяжкага раненьня 31 жніўня 1944 году памёр Герой Савецкага Зьвяза лейтэнант Васіль Гаршкоў(uk). У навакольлях вёскі ва ўрочышчы Дзялок у гонар 50-годзьдзя Савецкай улады й 20-годзьдзя Карпацкага рэйду Каўпака(uk) заклалі Парк партызанскай славы(uk).

17 лютага 1944 году быў забіты вясковы брыгадзір Міхаіл Стэльмашчук, а гестапаўцы ў якасьці пакараньня 28 лютага расстралялі 24 ні ў чым не вінаватых чалавека.

Савецкі пэрыяд

Пасьля Другой сусьветнай вайны вёска была калектывізавана. Калгас (а потым саўгас) «Дзяляцінскі» меў 4419 га зямлі, млын і лесапільню. Вытворчы кірунак быў мяса-малочным, існавала таксама вырошчваньне льну.

У 1962 годзе ў сувязі зь ліквідацыяй Ярэмчанскага раёну Зарэчча ўвайшло ў склад Багародчанскага раёну[3], але было перададзенае ў склад Надварнянскага раёну[4].

Незалежная Ўкраіна

У пэрыяд з 1989 году зарэчанцы актыўна ўключыліся ў нацыянальнае адраджэньне, якое распаўсюджваецца па ўсёй Украіне. У сьнежні 1989 году створаны цэнтар Таварыства ўкраінскай мовы. Была адноўлена сымбальічная магіла героям Украіны. Зарачанцы высыпалі яе на старым месцы — на «Магілах» і асьвяцілі ў траўні 1990 году. Была праведзена вялікая праца па ўвекавечаньні памяці АУН-УПА.

У кастрычніку 1992 г. на месцы база-вёскі ЎПА Кернічкі ўсталяваны й асьвечаны крыж, а каля школы — памятны знак да 50-годзьдзя ЎПА. Адна з вуліц вёскі носіць імя Паўла Ваціка (маёр «Прут»).

У 2000 годзе быў пабудаваны новы будынак школы, які вяўся ў асноўным на сродкі грамадзянкі Канады Ганны-Любы Яворскай, ураджэнкі Зарэчча.

17 жніўня 2017 году Зарэчча разам з Дзяляцінам і вёскамі Чорныя Аславы(en) й Чорны Поцік(en) утварылі Дзяляцінскую пасялковую грамаду.[5]

21 студзеня 2022 году ў Зарэччы адбылося адкрыцьцё спартыўнай базы з удзелам старшыні Івана-Франкоўскай дзяржаўнай адміністрацыі Сьвятланы Анішчук, старшыні Івана-Франкоўскага абласнога савета Аляксандра Сыча, народнага дэпутата Ўкраіны Васіля Вірасьцюка, прадстаўнікоў г.п. абшчыны й духавенства.[6][7]

Расейска-ўкраінская вайна

Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 28 красавіка 2022 году выканкам Дзяляцінскага пасялковага савету ў рамках дэрасыфікацыі(en) і дэкамунізацыі(uk) ва Ўкраіне прыняў рашэньне аб дэмантажы помнікаў-бюстаў і памятных знакаў на тэрыторыі грамады, у тым ліку бюст Героя Савецкага Зьвяза, камісара Сямёна Руднева ў Зарэччы.[8] 6 мая 2022 году каля будынка Зарэчанскай старосьцінскай акругі быў дэмантаваны бюст удзельніку савецкага партызанскага руху Сямёну Рудневу.[9] Вуліцу Сямёна Руднева таксама перайменавалі ў вуліцу Сьцяпана Бандэры.[10]

18 сьнежня 2022 у раёне вёскі Клішчыеўка(uk), Бахмуцкага раёну, Данецкай вобласьці загінуў зарэчанец Любамір Жаўняровіч.[11] Пахаваньне прайшло ў дзень Божага Нараджэньня — 25 сьнежня, сымбальічна, што пасьля пахаваньня ў небе зьявіліся адразу дзьве вясёлкі, перапыніўшы дробны дождж.[12]

Геаграфія

Вёска разьмешчаная ў перадгор’і Пакуцьця(uk) на адлегласьці 14 км ад горада Надворная, 5 км ад чыгуначнай станцыі Дзяляцін(uk). На ўсходзе Зарэчча мяжуе зь вёскай Белыя Аславы(en), на поўдні — гарамі Маліва (848 м) і Яворава (1001 м).

Вёска разьмешчаная на раўніне даўжынёй 8 км і шырынёй ад 1 да 4 км.

Празь вёску праходзіць аўтадарога Івана-Франкоўск — Яблунеў.

Вёска раскінулася на 4 км уздоўж правага берага ракі Прут. На рачулцы Ясінавец, правым прытоку Прута, знаходзіцца маляўнічы Зарэчанскі вадаспад(uk) (2 м).

Насельніцтва

На 1 студзеня 1939 г. у Зарэччы пражывала 3920 жыхароў, зь іх 3790 украінцаў грэка-каталікоў, 80 палякаў і 50 габрэі.[13]

Паводле перапісу 2001 году насельніцтва Зарэчча складала 3997 чалавек.

Сацыяльная інфраструктура

У вёсцы ёсьць Зарэчанскі ліцэй імя Уладзіміра Яворскага,[14] аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.

Вёска поўнасьцю газіфікавана, ёсьць вулічнае асвятленне.

Рэлігія

На тэрыторыі вёскі зарэгістравана Праваслаўная царква Ўкраіны «Сьвятой Пакровы», бацька — Міхаіл Купчак, Украінская грэка-каталіцкая царква, бацька — Міхаіл Сьметанюк і Украінская царква хрысьціян веры эвангельскай(uk), пастар — Любамір Дзідык.

Вядомыя асобы

  • Вацык Павел Іванавіч — маёр УПА;
  • Гнацюк Міхаіл Іванавіч — філёляг-украініст, гісторык і тэарэтык літаратуры, літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук;
  • Дудзяны Ігар — прафэсар Львоўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта ім. І. Франка;
  • Касіла Міхаіл Юр’евіч — педагог, краязнаўца, заслужаны працаўнік адукацыі Ўкраіны;
  • Макарны Сьцяпан Васільевіч — эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафэсар нацыянальнага ўнівэрсытэта ім. І. Франка;
  • Якімішчак Дзьмітрый — настаўнік, адвакат, пасол;
  • Касьціцкі Міхаіл Васільевіч — акадэмік, былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суда Ўкраіны, дэпутат ВРУ;
  • Касьціцкі Васіль Васільевіч — прафэсар, дэпутат ВРУ;
  • Дзьмітрук Васіль Мікалаевіч — начальнік фінансаў дзяржаўнага кіраваньня справамі пры Прэзыдэнце Ўкраіны;
  • Яварскі Юрый Васільевіч — доктар філязофіі, кандыдат фізыка-матэматычных навук, дацэнт катэдры мэталязнаўства інжынерна-фізычнага факультэта Кіеўскага Політэхнічнага ўнівэрсытэта;
  • Кавальчук Тарас Сьцяпанавіч — украінскі футбаліст, выступаў на пазыцыі паўабаронцы й нападаючага;
  • Жалняровіч Любамір Сьцяпанавіч — удзельнік расейска-ўкраінскай вайны.

Крыніцы