Закапанэ

Места і меская гміна ў Польшчы

Закапа́нэ (па-польску: Zakopane) — места ў Татранскім павеце Малапольскага ваяводзтва Польшчы, цэнтар гміны. Плошча 84 км², насельніцтва на 2009 год — каля 27 тысячаў чалавек.

Закапанэ
польск. Zakopane
Panoráma Zakopaného
Panoráma Zakopaného
Герб Закапанага
Дата заснаваньня:XVII стагодзьдзе
Места з:1933
Краіна:Польшча
Ваяводзтва:Малапольскае
Павет:Татранскі
Гміна:Закапанэ
Прэзыдэнт места:Януш Майхер
Плошча:84,26 км²
Вышыня:750—2301 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць:26 737 чал.
шчыльнасьць:317,32 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+48 18
Паштовыя індэксы:ад 34-500 да 34-504
TERYT:2121617011
Нумарны знак:KTT
Геаграфічныя каардынаты:49°17′58″ пн. ш. 19°57′7″ у. д. / 49.29944° пн. ш. 19.95194° у. д. / 49.29944; 19.95194 19°57′7″ у. д. / 49.29944° пн. ш. 19.95194° у. д. / 49.29944; 19.95194
Закапанэ на мапе Польшчы
Закапанэ
Закапанэ
Закапанэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.zakopane.eu

Закапанэ — цэнтар гуральскае культуры і папулярны гарналыжны курорт, празваны «зімовай сталіцай Польшчы».

Геаграфія

Закапанэ ляжыць у паўднёвай частцы Падгальля ля ўзножжа Татраў. Знаходзіцца за 120 км ад Кракава.

Мінуўшчына

Першыя згадкі пра Закапанэ датаваныя XVII стагодзьдзем і апісваюць паляну пад назовам Закапіска. У 1676 тут была вёска з 43 жыхарамі.

У XIX стагодзьдзі Закапанэ стала найбуйнейшым мэталюргічным цэнтрам у Галіччыне, а таксама цэнтрам горнай здабычы. Дзякуючы свайму клімату да 1889 року яно разраслося зь вёскі ў курортнае мястэчка з насельніцтвам 3000 чалавек. 1 кастрычніка 1889 пачала дзейнічаць чыгунка.

Культура

Закапанскі стыль

Асноўны артыкул: Закапанскі стыль

Закапанскі стыль — унікальны архітэктурны стыль, характэрны для высакагорнага Падгальля. Запачаткаваў яго Станіслаў Віткевіч, узяўшы за аснову традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гураляў і малюнкі паводле матываў і традыцыяў традыцыйнае карпацкае архітэктуры(en).

Спорт

Высокія Татры — папулярнае месца для альпінізму.

Узімку, асабліва ў калядны пэрыяд і ў лютым, у Закапанэ прыяжджаюць тысячы гарналыжнікаў. Існуюць таксама гоначныя трасы. Тут ладзіліся чэмпіянаты і кубкі сьвету па лыжах, біятлённыя й гарналыжныя спаборніцтвы.

Турыстычная інфармацыя

Шторок Закапанэ наведваюць болей за 250 000 турыстаў: узімку найперш аматары лыжных відаў спорту, улетку — дзеля альпінізму і спэлеатурызму. Цікавасьць уяўляе таксама гуральская культура са сваімі ўнікальнымі стравамі, гаворкай, архітэктурай, музыкай і строямі. Зімовыя сьвяты заўжды адзначаюцца ў традыцыйным стылі, з танцамі, катаньнем у санях і смажаньнем ягняці.

Партнэрскія месты

Вонкавыя спасылкі