Жэрар Бак-Іняс

Жэра́р Іня́с, вядомы пад псэўданімам Жэра́р Бак альбо Жэрар Бак-Іняс (па-француску: Gérard Bach-Ignasse; 28 лістапада 1951, Шату, дэпартамэнт Іўлін, Францыя — 29 студзеня 2003, Парыж, Францыя) — францускі палітоляг, палітычны актывіст, гей-актывіст.

Gérard Bach-Ignasse
фр. Gérard Bach-Ignasse
Дата нараджэньня 28 лістапада 1951(1951-11-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 студзеня 2003(2003-01-29)[1] (51 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Занятак палітычны актывіст, палітоляг, сацыёляг, юрыст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра сацыялёгія[3] і права[3]
Месца працы Унівэрсытэт Парыж-Нантэр, Рэймскі ўнівэрсытэт
Вядомы як палітоляг, гей-актывіст і адзін з стваральнікаў PACS'у
Навуковая ступень Доктар права
Навуковы кіраўнік Марсэль Рабэн

Жыцьцяпіс

Жэрар Іняс быў маладым актывістам сярод моладзі Аб’яднанай сацыялісцкай партыі, якую ён пакінуў у чэрвені 1972 г., быў сябрам Камуністычнай працоўнай арганізацыі, трацкісцкага руху, зь якога сышоў у 1978 ці 1979 гг[4].

Атрымаў доктарскую ступень права, ён, у прыватнасьці, быў выкладнікам ва ўнівэрсытэце Рэймсу, а таксама ва ўнівэрсытэце Парыж-X (Нантэр) і ва ўнівэрсытэце Нансі[5].

Ён узяў сабе псэўданім «Gérard Bach» з-за любові да клясычнай музыкі (часам даваў заняткі фартэпіяна)[6].

Ён прымаў актыўны ўдзел у гомасэксуальных рухах, у прыватнасьці ў Надзвычайным камітэце супраць рэпрэсіяў у дачыненьні да гомасексуалаў. Друкаваўся ў гей і лесьбі-часопісе Homophonies. Таксама прымаў удзел у гомасексуальным камітэце Заходняга Парыжу ўнівэрсытэту Нантэра (канец 1970-х — пачатак 1980-х) і Эўра-міжземнаморскіх летніх унівэрсытэтах гомасэксуальнасьці ў Марсэлі[7].

Разам зь іншымі (у тым ліку Жанам-Полем Пулікенам і Жан-П’ерам Мішэлем) ён быў адным з стваральнікаў PACS’у (Паксу, Грамадзянскага пакту салідарнасьці, дамовы, якая папярэднічала гей-шлюбу ў Францыі)[8].

Заўчасна памёр ад нутранага крывацёку 29 студзеня 2003 году ў Парыжы[9].

Працы

• Homosexualités, Expression/Répression, éditions Le Sycomore, 1982

• Rapport gai, enquête sur les modes de vies homosexuels, avec Jean Cavailhès et Pierre Dutey, éditions Persona, 1984

• Homosexualité: la reconnaissance?, éditions Espace Nuit, 1988

• Institutions politiques et administratives, Ellipses, 1994

• Les collectivités territoriales françaises et les cultures européennes, Ellipses, 1994

• Éthique et formation, L’Harmattan, 1998

• Introduction à la sociologie, Ellipses, 1999

• Les pacsé-e-s, L’Harmattan, 2002

• Genres et sexualités, L’Harmattan, 2003.

Крыніцы