Жэнэўскія пагадненьні 1988 году

тры двухбаковыя пагадненьні між урадамі Аўганістану і Пакістану

Жэнэўскія пагадненьні 1988 году — тры двухбаковыя пагадненьні між урадамі Аўганістану і Пакістану, падпісаныя 14 красавіка 1988 году ў Швайцарыі.

Жэнэўскія пагадненьні 1988 году
Пагадненьні аб ўладжаньні датычнага Аўганістану становішча
Тып дамовы аб міры
Падрыхтаваная 8 красавіка 1988 (36 гадоў таму)
Падпісаная 14 красавіка 1988 (36 гадоў таму)
 ·  месца Жэнэва (Швайцарыя)
Набыла моц 15 лютага 1989 (35 гадоў таму)
 ·  умовы вывад Савецкай арміі з Аўганістану
Тэрмін дзеяньня бестэрміновыя
Падпісанты Абдул Вакіль
Сахабзада Якуб-Хан
Бакі Аўганістан
Пакістан
Статус дзейны
Мовы ангельская, пуштунская і ўрду

Сталі вынікам перамоваў, якія праходзілі ў Жэнэве з чэрвеня 1982 году пры пасярэдніцтве прадстаўніка генэральнага сакратара ААН. Мелі на мэце спыніць Аўганска-савецкую вайну. Улучалі 3 пагадненьні: 1) «Аб узаемасувязі для ўладжаньня датычнага Аўганістану становішча», 2) «Аб прынцыпах узаемінаў, у тым ліку аб неўмяшаньні і неўварваньні», 3) «Пра добраахвотнае вяртаньне аўганскіх ўцекачоў». Пры гэтым, датычна 2-га пагадненьня ўрады ЗША і Савецкага Саюзу ўхвалілі Дэклярацыю аб міжнародных гарантыях. Першае з пагадненьняў, гарантамі якога выступілі ЗША і СССР, прадугледжвала вывад савецкага войска з Аўганістану да 15 лютага 1989 году, прычым 1-ю палову войска мелі вывесьці да 15 жніўня 1988 году. Працяг знаходжаньня ўзброеных фармаваньняў аўганскіх паўстанцаў у Пакістане прывёў да іх перамогі ў грамадзянскай вайне ў Аўганістане пасьля вываду савецкага войска[1].

За 3 месяцы ад 15 траўня да 15 жніўня 1988 году Савецкая армія вывела з Аўганістану 50 183 вайскоўцы. Да 15 лютага 1989 году вывелі астатнія 50 100 савецкіх вайскоўцаў. Падчас вываду савецкага войска аўганскія паўстанцы забілі 523-х савецкіх жаўнераў[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі