Жодзін

горад у Менскай вобласьці Беларусі

Жо́дзін, Жодынь (афіцыйная назва — Жо́дзіна) — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Уваходзіць у склад Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 64 559 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе МенскВорша; чыгуначная станцыя на лініі МенскВорша.

Жодзін
лац. Žodzin
Царква і касьцёл
Царква і касьцёл
Герб Жодзіна
Першыя згадкі:1643
Горад з:1963
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Менская
Старшыня гарвыканкаму:Зьміцер Заблоцкі[d][1]
Плошча:23,21 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:64 559 чал.[2]
шчыльнасьць:2781,52 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 17 75
Паштовы індэкс:222160–222169
СААТА:6413000000
Нумарны знак:5
Геаграфічныя каардынаты:54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35
Жодзін на мапе Беларусі ±
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Старонка ў сеціве

Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Жодзін мае балцкае паходжаньне ад асновы zodis — 'слова'[3]. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца назвы Жодынь, Жодзіна Слабада, Багуслаў Поле[4].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Жодзін[5]. Цяперашняя афіцыйная форма Жодзіна (рас. Жодино) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[6].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Жодзіна

Вялікае Княства Літоўскае

Багуслаў Радзівіл

У 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле[7]. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая[8]. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.

Герб «Трубы»

На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары[9], на 1897 год — 97 гаспадарак, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Жодзін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[10]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Жодзін займалі польскія войскі. У 1924 годзе ён стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзейнічала царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.

У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“».

16 жніўня 2020 году ў Жодзіне прайшоў Марш за свабоду

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[7]
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 697 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 818 чалавек[11]; 1926 год — 994 чал.; 1970 год — 22,1 тыс. чал.; 1991 год — 56 тыс. чал.; 1994 год — 60 тыс. чал.[12]; 1997 год — 59,9 тыс. чал.[13]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 63 888 чал.[15]; 2017 год — 64 303 чал.[16]; 2018 год — 64 559 чал.[2]

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году[17]
РазамБеларусыРасейцыУкраінцыПалякіАзэрбайджанцы
61 72454 14987,73 %49688,05 %7411,2 %2170,35 %850,14 %
ЦыганыТатарыАрмянеЛетувісыГабрэі
550,09 %470,08 %460,07 %260,04 %160,03 %

Рэлігія

У 1990-я гады ў Жодзіне збудавалі цэрквы Багародзіцы Збавіцельніцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама касьцёл Маці Божай Фацімскай. 13 траўня 2017 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час Сьвятой Імшы абвясьціў пра ўстанаўленьне касьцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыюмам.

Адукацыя

У месьце працуюць політэхнічны тэхнікум, прафэсійны ліцэй, 2 гімназіі, 9 школаў, 20 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 7 бібліятэк, 2 палацы культуры, 2 кінатэатры.

Мас-мэдыя

Выдаецца мясцовая газэта «Жодзінскія навіны(en)».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Калініна вуліцаРынкавая вуліца[18]
Маскоўская вуліцаПадасоўская вуліца[19]

Эканоміка

БелАЗ

Прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Беларускі аўтамабільны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
  • Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак»
  • Кавальскі завод цяжкіх штамповак

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у якім экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Спыніцца можна ў гатэлях «Дружба» і «Раніца».

Помнікі: маці-патрыётцы, Купрыянавым

Славутасьці

  • Капліца (1864)

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1864)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі