Жан Агюст Дамінік Энгр
Жан Агю́ст Даміні́к Энгр (па-француску: Jean Auguste Dominique Ingres; 29 жніўня 1780 — 14 студзеня 1867) — францускі мастак, прадстаўнік стылю нэаклясыцызм. Агульнапрызнаны лідэр эўрапейскага акадэмізму XIX стагодзьдзя. Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу, працягваў традыцыі Нікаля Пусэна.
Жан Агюст Дамінік Энгр | |
Жан Агюст Дамінік Энгр. Аўтапартрэт. 1804 | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1780 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 студзеня 1867 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, палітык, скрыпач, малявальнік, мастак-гравэр, графік, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Жанры | гістарычны жывапіс[8], партрэтнае маляваньне[d], ню[8], партрэт[8] і арыенталізм[d] |
Плынь | нэаклясыцызм |
Пад уплывам | Рафаэль |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
Нарадзіўся 29 жніўня 1780 у Мантабане на паўднёвым захадзе Францыі. Вучыўся ў тулюскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Па заканчэньні акадэміі пераязджае ў Парыж, дзе ў 1797 становіцца вучнем Жака-Люі Давіда. У 1806—1820 вучыцца і працуе ў Рыме, затым пераязджае ў Флярэнцыю, дзе праводзіць яшчэ чатыры гады. У 1824 вяртаецца ў Парыж і адкрывае школу жывапісу. У 1835 ізноў вяртаецца ў Рым у пасадзе дырэктара Францускай акадэміі. З 1841 году да канца жыцьця жыве ў Парыжы. Памёр 14 студзеня 1867, пахаваны на парыскім могілках Пэр-Ляшэз.
Таксама быў скрыпачом.
Творчасьць
Cтыль Энгра сфармаваўся ў маладосьці і мала зьмяніўся на працягу ягонага жыцьця. Ад пачатку ягоныя карціны характарызаваліся цьвёрдасьцю контураў, якая характарызуецца ўласным выслоўем Энгра «малюнак — гэта гонар мастацтва».
Вонкавыя спасылкі
Жан Агюст Дамінік Энгр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў