Дэбальцава

горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны

Дэба́льцава (па-ўкраінску: Дебальцеве) — горад абласнога значэньня на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны.

Дэбальцава
укр. Дебальцеве
Герб ДэбальцаваСьцяг Дэбальцава
Дата заснаваньня:1878
Горад з:1938
Краіна:Украіна
Вобласьць:Данецкая
Раён:Дэбальцаўская меская рада
Плошча:24,31 км²
Вышыня:308 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць:25 525 чал.
шчыльнасьць:1049,98 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+380 6249
Паштовыя індэксы:84700—84790
КОАТУУ:1410900000
Нумарны знак:AH / 05
Геаграфічныя каардынаты:48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д. / 48.34111; 38.42778 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д. / 48.34111; 38.42778
Дэбальцава на мапе Ўкраіны
Дэбальцава
Дэбальцава
Дэбальцава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://debaltsevo-rada.dn.ua/

Насельніцтва 25,5 тыс. чал. (2014; зь мескай радай 45,6 тыс. чал.)[1]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецку.

Гісторыя

Горад Дэбальцава заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. У 1896 побач быў запушчаны мэханічны завод, ля якога стаў расьці рабочы пасёлак. Хуткаму павелічэньню насельніцтва спрыяла маштабная рэканструкцыыя Дэбальцаўскага чыгуначнага вузла. У 1911 року насельніцтва Дэбальцава дасягнула 20 тыс. чалавек.

У 1921 Дэбальцава атрымала статус места Бахмуцкага павету. Статус гораду пасёлак атрымаў у 1938 годзе, да 1939 року ягонае насельніцтва вырасла да 33 тыс. чалавек.

У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чаромхі» (на паўночным усходзе гораду), імя 50-годзьдзя Перамогі і «Ўсходні», у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фэстывальны».

Крыніцы