Дзяніс Шчарбіцкі

беларускі футбаліст

Дзяніс Шчарбіцкі (нарадзіўся 14 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, брамнік расейскага «Ўралу» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дзяніс Шчарбіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 красавіка 1996(1996-04-14)[1][2] (28 гадоў)
Рост197 см
Вага92 кг[3]
Пазыцыябрамнік
Клюбная інфармацыя
КлюбУрал
Нумар77
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2016—2022БАТЭ80 (0)
2023—4Урал
Зборныя
2015—2018Беларусь (да 21)16 (0)
2018Беларусь1 (0)

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец дзіцячай школы менскага МТЗ-РІПА. Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 году пачаў выступаць за дубль, а таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клюб у Юніёрскай лізе УЭФА.

З 2015 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 году дэбютаваў у асноўным складзе БАТЭ ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сэзону 2016 году згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасьні 2016 году падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4]. У сэзоне 2017 году стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёўшы за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону 2017 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сэзон 2019 году ў якасьці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца году на полі не зьяўляўся. Траўмы перасьледвалі футбаліста і ў наступныя гады, гэтак у сэзоне 2020 году ён чаргаваўся ў браме з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не зьяўляўся на полі.

У лютым 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з БАТЭ[6]. Толькі зь лета пачаў пачаў трапляць у заяўку каманды на матчы. У сэзоне 2022 годзе правёў дзьве гульні ў Найвышэйшай лізе. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку БАТЭ на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году перайшоў у екацярынбурскі «Ўрал»[7]. У студзені 2024 году падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з клюбам[8].

Міжнародная

У 2012—2013 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 17 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць зборнай Эстоніі на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

9 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненьні

БАТЭ:

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
БАТЭ2016Найвышэйшая ліга5–3
2017Найвышэйшая ліга23–12
2018Найвышэйшая ліга26–18

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі