Джэйн Адамз

Джэйн А́дамз (па-ангельску: Jane Addams; 6 верасьня 1860, Сэдарвіль, Іліной — 21 траўня 1935, Чыкага) — амэрыканскі сацыёляг і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1931) разам зь Нікаласам Мюрэем Батлерам. Вучылася ў Рокфардзкай жаночай сэмінарыі. Разам зь сяброўкай Э. Стар арганізавала ў Чыкага дзіцячыя ясьлі, бібліятэку, гімнастычную залю, пераплётныя майстэрні, камунальную кухню, мастацкую студыю, музэй працы, пансыён для маладых работніцаў і іншае. Прэзыдэнт Міжнароднай жаночай лігі за мір і свабоду (1919—1929).

Джэйн Адамз
Дата нараджэньня 6 верасьня 1860(1860-09-06)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 траўня 1935(1935-05-22)[2] (74 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак[5]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналістка, філёзаф, пісьменьніца, сацыяльны работнік, актывіст за права жанчын, аўтабіёграф, сацыяльны рэфарматар, сацыякрытык, суфражыстка, пацыфістка, праваабаронка, палітычны тэарэтык, сацыёляг
Навуковая сфэра філязофія
Бацька Джон Гай Адамс[d][5]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Асноўныя творы

  • «Дэмакратыя і сацыяльная этыка» (Democracy and social ethics, 1902);
  • «Новыя ідэалы сьвету» (New ideals of peace, 1907).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Джэйн Адамзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў