Дар’я Навумава

Беларуская цяжкаатлетка
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навумава.

Да́р’я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995 году, вёска Патока, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласьці, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка, срэбная алімпійская прызэрка 2016 року ў катэгорыі да 75 кг[1].

Дар’я Навумава
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяДар’я Сяргееўна Навумава
Нарадзілася26 жніўня 1995 (28 гадоў)
Патока, Магілёўская вобласьць
ГрамадзянстваБеларусь
Рост165 см
Вага75 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяцяжкая атлетыка
Цяперашнія трэнэры
  • Мікалай Санько
  • Алена Цеплякова
  • Міхаіл Рабікоўскі
  • Валеры Сізінок

Жыцьцяпіс

Дар’я Навумава нарадзілася ў вёсцы Патока Клічаўскага раёну. Навучалася ў Слабодзкай базавай школе[2]. Да 10 клясы займалася штурханьнем ядра і кіданьнем дыску, пасьля перайшла ў цяжкую атлетыку. Скончыла Бабруйскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Студэнтка факультэту фізычнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[3].

Жыве ў Бабруйску.

Кар’ера

Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 року на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. Надалей выступае ў катэгорыі да 75 кг.

РокСпаборніцтваМесцаВагавая катэгорыяРывок,
кг
Штуршок,
кг
Сума,
кг
Месца
2014Чэмпіянат Эўропы па цяжкай атлетыцыТэль-Авіў, Ізраільда 75 кг1081332414
2015Чэмпіянат сьвету па цяжкай атлетыцыГ’юстан, ЗШАда 75 кг1151422575
2016Алімпійскія гульніРыю-дэ-Жанэйру, Бразыліяда 75 кг116142258

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі