Дагестан

Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказу. З усходу абмываецца водамі Касьпійскага мору. Мяжуе з Грузіяй, Азэрбайджанам, Чачэніяй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестану знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расеі — гара Базардзюзю.

Дагестан
Герб

Сьцяг
Гімн гімн Дагестану[d] і Дагестан, ты сьвятая Айчына[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Фэдэральная акруга Паўднёвая
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга і Паўднёвая фэдэральная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Махачкала
Дата ўтварэньня 1991
В. а. прэзыдэнта Рамазан Абдулатыпаў
Афіцыйныя мовы расейская, аварская, агульская, азэрабайджанская, даргінская, кумыцкая, лацкая, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская, чачэнская
Насельніцтва (2013) 2 946 303
Шчыльнасьць 58,6 чал./км²
Плошча 50 270 км²
Месцазнаходжаньне Дагестану
Дагестан на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Код ISO 3166-2 RU-DA
Тэлефонны код 872
Код аўтам. нумароў 05
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Дагестану

Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказу, на поўначы — пачынаецца Прыкасьпійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км². Насельніцтва 2 576 531 чалавек (2002). Зь іх у гарадох жывуць 42,7%.

Нацыянальны склад

Асноўны артыкул: Народы Дагестану
НародКолькасьць у 2002 годзе, тыс.[1]
Аварцы758,4 (29,4%)
у тым ліку андыйцы21,3
у тым ліку дыдойцы15,2
у тым ліку ахвахцы6,4
у тым ліку бежцінцы6,2
у тым ліку каратынцы6,0
Даргінцы425,5 (16,5%)
Кумыкі365,8 (14,2%)
Лезгіны336,7 (13,1%)
Лакцы139,7 (5,4%)
Расейцы120,9 (4,7%)
Азэрбайджанцы111,7 (4,3%)
Табасараны110,2 (4,3%)
Чачэнцы87,9 (3,4%)
Нагайцы38,2 (1,5%)
Рутульцы24,3 (0,9%)
Агулы23,3 (0,9%)
Цахуры8,2
Армяне5,7
Татары4,7
Украінцы2,9
Жыды1,5
Горскія жыды1,1
паказаны народы з колькасьцю больш за 1000 чаловек

Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі