Дабравода

Дабраво́да (па-польску: Dobrowoda, па-падляску: Dobrývoda[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

Дабравода
польск. Dobrowoda
Дабравода
Першыя згадкі:1560
Былая назва:Добрая Вода
Мясцовая назва:Dobryvoda
Краіна:Польшча
Ваяводзтва:Падляскае
Павет:Гайнаўскі
Гміна:Кляшчэлі
Насельніцтва:225 чал. (2013)[1]
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:(+48) 85
Паштовы індэкс:17-250
Нумарны знак:BHA
Геаграфічныя каардынаты:52°33′0″ пн. ш. 23°22′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.36667° у. д. / 52.55; 23.36667 23°22′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.36667° у. д. / 52.55; 23.36667
Дабравода на мапе Польшчы
Дабравода
Дабравода
Дабравода
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Царква сьв. Параскевы (2002 г.).

Побач зь вёскай праходзіць чыгуначная лінія Седльцы — Ваўкавыск.У сярэдзіне вёскі знаходзіцца крыніца з пабудаванай невялікай каплічкай. Паводле народных павер’яў вада з крыніцы зьяўяецца аздаравіцельнай[3].

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Кляшчэлях). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]).

Гісторыя

Дабравода ўпершыню згадваецца ў дакуманце 1560 г., які датычыў апісаньня земляў места Кляшчэлі. Прадмесьце Дабравода разьмяшчалася на 60 валоках зямлі і тутэйшыя гаспадары мелі статус мяшчанаў каралеўскага места Кляшчэлі. Паводе перапісу 1896 г. пражывалі тут 477 жыхары ў 98 хатах, усе былі праваслаўныя[5]. У міжваенны пэрыяд Дабравода прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 297 жыхароў (1 каталік, 293 праваслаўных і 3 жыдоў; 296 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 1 беларусам)[6]. На пачатку 50. гадоў 20 ст. быа тут пабудаваная невялікая драўляная капліца ў гонар сьв. Паракевы Пятніцы. У 1998 г. пачалася пабудова новай мураванай царквы (завершаная ў 2002 г.). У 2003 г. старая драўляная капліца была перавезеная ў новазаснаваны манастыр у Кастамлоты.

Крыніцы

Літаратура

  • Anna Anisimowicz, Monika Dzienisik, Marta Małaszewska, Julitta Skowroska, Dobrowoda, Kleszczele: Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Kleszczelowskiej, 2003.