Гіём Ааро

Гіём Ааро (па-француску: Guillaume Hoarau; нарадзіўся 5 сакавіка 1984 году, Сэн-Люі, Францыя) — францускі футбаліст з вострава Рэюньён у Індыйскім акіяне, нападнік швайцарскага клюбу «Муры-Гюмліген». Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Выступаў у другой францускай лізе за «Гаўр» і «Геньён». У сэзоне 2007—2008 гадоў стаў пераможцам другой лігі ў складзе «Гаўру» й найлепшым бамбардзірам турніру з 28 галамі. Сума ягонага трансфэру з «Гаўру» ў ПСЖ склала 500 тыс. эўра. У сэзоне 2008—2009 гадоў забіў 17 галоў у вышэйшай францускай лізе за ПСЖ, падзяліўшы 2—3 месца ў спрэчцы бамбардзіраў з Андрэ-П’ерам Жыньякам і Карымам Бэнзэма. Доўгі час абараняў колеры бэрнскага клюбу «Янг Бойз», разам зь якім дамогся перамогі ў швайцарскім першынстве.

Гіём Ааро
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся5 сакавіка 1984(1984-03-05)[1][2] (40 гадоў)
Рост192 см
Вага80 кг
Пазыцыянападнік
Клюбная інфармацыя
КлюбМуры-Гюмліген
Нумар99
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2004—2008
2006—2007
2008—2013
2008
2013—2014
2014
2014—2020
2020—2022
2022—2023
2023—
Гаўр
→ Геньён (арэнда)
Пары Сэн-Жэрмэн
Гаўр (арэнда)
Далянь Аэрбін
Бардо
Янг Бойз
Сіён
Сэн-Пэруаз
Муры-Гюмліген
43 (5)
21 (8)
114 (39)
38 (28)
20 (2)
16 (3)
141 (94)
32 (11)
0 (0)
6 (4)
Зборныя
2010—2011Францыя5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 чэрвеня 2011.

Дасягненьні

ПСЖ:

«Янг Бойз»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі