Голдэн Стэйт Ўорыярз

«Го́лдэн Стэйт Ўо́рыярз» (па-ангельску: Golden State Warriors) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Клюб месьціцца ў горадзе Оклэнд, штат Каліфорнія. Каманда была заснаваная ў 1946 годзе як «Філадэлфія Ўорыярз» (па-ангельску: Philadelphia Warriors) ў Філадэлфіі, штат Пэнсыльванія. У дэбютным сэзоне каманда выйграла чэмпіянат Баскетбольнай асацыяцыі Амэрыкі (БАА), якая пасьля стала Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыяй, пасьля аб’яднаньня з Нацыянальнай баскетбольнай лігай (НБЛ).

У 1962 годзе каманда пераехала ў Сан-Францыска, зьмяніла назву на «Сан-Францыска Ўорыярз» (па-ангельску: San Francisco Warriors). З гэтай назвай клюб выступаў да 1971 году, пасьля чаго пераназваўся на «Голдэн Стэйт Ўорыярз». З 1966 году каманда праводзіць свае хатнія гульні ў мясьціне, цяпер вядомай як «Оракл арэна», за выключэньнем 1972 году, калі падчас рэканструкцыі арэны «Ўорыярз» гулялі ў Сан-Хасэ, штат Каліфорнія. Акрамя чэмпіёнскага тытула, атрыманага ў сэзоне 1946/47, каманда яшчэ чатыры разы рабілася чэмпіёнам НБА: у сэзоне 1955/56 у Філядэльфіі, у сэзонах 1974/75, 2014/15 і 2016/2017 як Голдэн Стэйт.

13 красавіка 2016 году клюб паставіў новы рэкорд НБА па колькасьці перамог-параз у рэгулярным сэзоне — 73:9, пераўзышоўшы тым самы папярэдні, усталяваны клюбам «Чыкага Булз» у сэоне 1995—1996 гадоў. Пры гэтым клюб усталяваў антырэкорд — ведучы ў фінале ў «Кліўлэнд Кавальерз» зь лікам 3-1, ён прайграў тры наступныя матчы і ўсю сэрыю, што адбылося ў НБА ўпершыню[1].

Статыстычныя лідэры і ўзнагароды

Лідэры франшызы

Статыстыка станам на 22 лістапада 2019 году.

ГульніХвіліныПунктыПадборы
1Крыс Малін8071Нэйт Тарманд307351Ўілт Чэмбэрлен177831Нэйт Тарманд12771
2Нэйт Тарманд7572Крыс Малін282252Рык Бэры164472Ўілт Чэмбэрлен10768
3Джэф Малінз7163Пол Арызін248973Стэфэн Кары163963Лэры Сміт6440
4Пол Арызін7134Рык Бэры244434Пол Арызін162664Клайд Лі6416
5Эл Этлз7115Стэфэн Кары239715Крыс Малін162355Пол Арызін6129
6Стэфэн Кары6986Джэф Малінз234956Нэйт Тарманд131916Ніл Джонстан5856
7Рык Бэры6427Гай Роджэрс211487Джэф Малінз125477Рык Бэры4655
8Адонал Фойл6418Клэй Томпсан203408Клэй Томпсан119958Джо Грабоскі4503
9Лэры Сміт6179Ўілт Чэмбэрлен202319Пэрвіс Шорт118949Кліфард Рэй4310
10Клэй Томпсан61510Пэрвіс Шорт1923010Ніл Джонстан1002310Том Гола4171
ПерадачыПерахопыБлёкшоты3-пунктавыя кідкі
1Гай Роджэрс48551Крыс Малін13601Адонал Фойл11401Стэфэн Кары2492
2Стэфэн Кары46142Стэфэн Кары12052Джо Бэры Кэрал8362Клэй Томпсан1798
3Тым Гардэўэй39263Рык Бэры9293Эрык Дэмп'ер7283Джэйсан Рычардсан700
4Рык Бэры32474Тым Гардэўэй8214Манутэ Бол5924Тым Гардэўэй602
5Крыс Малін31465Дрэйманд Грын7425Дрэйманд Грын5815Крыс Малін590
6Джэф Малінз29136Пэрвіс Шорт7106Андрыс Біендрыш5806Лэтрэл Спрэўэл551
7Дрэйманд Грын26437Лэтрэл Спрэўэл6967Робэрт Пэрыш5497Дрэйманд Грын493
8Сліпі Флойд25188Монта Эліс6948Джордж Джонсан5078Бэран Дэвіс434
9Эл Этлз24839Соні Паркер6119Крыс Малін4889Кевін Д’юрант427
10Нэйт Тарманд207010Сліпі Флойд60610Кліфард Рэй46510Майк Данліві363
% трапнасьці кідкоў з гульні% трапнасьці 2-пунктавых кідкоў% трапнасьці 3-пунктавых кідкоў% трапнасьці штрафных кідкоў
1Андрыс Біендрыш59.41Андрыс Біендрыш59.51Энтані Мораў46.01Стэфэн Кары90.5
2Крыс Гэтлінг58.12Андрэ Ігудала58.72Браян Кардынал44.42Рык Бэры89.6
3Эндру Богут57.93Кевін Д’юрант58.63Стэфэн Кары43.53Джамал Кроўфард88.9
4Бэрнард Кінг57.74Крыс Гэтлінг58.54Клэй Томпсан41.94Кевін Д’юрант88.3
5Крыс Ўэбэр55.05Бэрнард Кінг57.85Кўін Кук41.85Браян Кардынал87.8
6Лэры Сміт53.96Эндру Богут57.86Бі Джэй Армстранг41.36Крыс Малін86.2
7Кліфард Рэй53.77Крыс Ўэбэр55.77Брэндан Раш41.27Кіт Джэнінгс85.2
8Шарунас Марчулёніс52.88Лэры Сміт53.98Келена Азубуйкэ40.98Марыё Элі85.1
9Кевін Д’юрант52.49Шарунас Марчулёніс53.79Рэджы Ўільямс40.59Клэй Томпсан84.8
10Віктор Александэр52.210Кліфард Рэй53.710Джэрэт Джэк40.410Дэрэк Фішэр84.5

Вонкавыя спасылкі

Голдэн Стэйт Ўорыярзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў