Герб Лібіі
У цяперашні момант дзяржаўнага гербу ў Лібіі няма. Да жніўня 2012 р. замест гербу выкарыстоўвалася эмблема Нацыянальнае пераходнае рады Лібіі — часовага вышэйшага органу ўлады ў краіне пасьля зрынаньня Муамара Кадафі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/The_emblem_on_the_passport_of_Libya.svg/220px-The_emblem_on_the_passport_of_Libya.svg.png)
Зь лютага 2013 на пашпартах Лібіі замест гербу выкарыстоўваюцца паўмесяц і зорка.
Былыя гербы
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Coat_of_arms_of_Libya_%281977%E2%80%932011%29.svg/220px-Coat_of_arms_of_Libya_%281977%E2%80%932011%29.svg.png)
Лібійскі герб (па-арабску: شعار ليببا) — амаль той жа самы герб, які выкарыстоўваўся, пакуль краіна была часткай Фэдэрацыі Арабскіх Рэспублік. Быў прыняты пасьля выхаду Лібіі з Фэдэрацыі ў 1977 року.
Роднасны сьцягу, зялёны колер зьяўляўся з аднаго боку сымбалем Зялёнага плашча прарока Мухамада, а з другога знакам Зялёнай Рэвалюцыі палкоўніка Кадафі.
Ястраб, намаляваны на гербе, зьяўляецца Ястрабам Курайш, эмблемай роду прарока Мухамада.
Фраза «Зьвяз арабскіх рэспублік» (па-арабску: اتحاد الجمهوريات العربية, ittiħād al-jumhūriyyāt al-`arabiyya) на стужцы сьціснута ў кіпцюрах ястраба.