Генадзь Караткевіч

беларускі праграмоўца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Караткевіч (неадназначнасьць).

Гена́дзь Уладзі́меравіч Каратке́віч (нар. 25 верасьня 1994 году, Гомель, Беларусь) — беларускі спартовы(en) праграміст, неаднаразовы пераможца некалькіх буйных міжнародных спаборніцтваў па праграмаваньні.

Генадзь Караткевіч
Род дзейнасьці праграміст
Дата нараджэньня 25 верасьня 1994 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Гомель, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак праграмоўца, спэцыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфэра спаборніцтва ў праграмаваньні[d]
Бацька Уладзімер
Маці Людміла

Жыцьцяпіс

Бацькі Людміла і Ўладзімер — праграмісты, супрацоўнікі катэдры матэматычных праблемаў кіраваньня Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1]. Генадзь яшчэ ў малодшай школе пачаў пісаць праграмы[2], у другім клясе стаў прызэрам нацыянальнай алімпіяды, атрымаўшы права паступіць без іспытаў у тэхнічную вну[3]. Атрымаў права ўдзельнічаць у Міжнародных алімпіядах па інфарматыцы у 11-гадовым веку, што зьяўляецца сусьветным рэкордам[4].

Скончыў Гомельскую гімназію №56. У веку 16 гадоў трэніраваў каманды зь Беларусі для ўдзелу ў Міжнародным студэнцкім спаборніцтве па праграмаваньні. У 2012 року паступіў у санкт-пецярбурскі ўнівэрсытэт ІТМО (Расея) на катэдру кампутарных тэхналёгіяў факультэту інфармацыйных тэхналёгіяў і праграмаваньня.

Дасягненьні

  • Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы[5]:
    • першае месца (2009[6], 2010[7], 2011[3]);
    • залаты мэдаль (2007, 20-е месца; 2008, 7-е; 2012, 2-е[8]);
    • срэбны мэдаль (2006[9]; 26-е месца);
    • рэкардсмэн паводле колькасьці залатых мэдалёў (6) і па абсалютным першым месцы (3).
  • Cormen Medal (2010, 2011 і 2012) на Codeforces, як найлепшы ўдзельнік Codeforces у 2010, 2011 і 2012 роках.
  • Яндекс. Алгоритм:
  • VK Cup (ВКонтакте):
    • залаты мэдаль (2015[15], 2016[16])
    • бронзавы мэдаль (2012[17])
  • Кодавы джэм «Гугла»:
    • першае месца (2014[18][19], 2015[20], 2016[21], 2017[22], 2018[23] і 2019[24])
    • першы ў гісторыі конкурсу праграміст, які здолеў тройчы заваяваць першае месца[25]
  • ACM ICPC:
    • залаты мэдаль (у складзе абсалютных чэмпіёнаў спаборніцтва — каманды ІТМО: 2013 і 2015[26])
  • КРОК (Чэмпіянат па праграмаваньні):
  • Russian Code Cup (Mail.Ru Group):
    • першае месца (2014[30], 2016);
    • другое месца (2013[31], 2015[32])
  • Facebook Hacker Cup:
    • першае месца (2014[33], 2015[34])
  • TopCoder Open:
    • першае месца (2014[35], 2018[36])
  • Kotlin Challenge:
    • першае месца (2014[37])
  • Rockethon:
    • пераможца (2014 і 2015[10])
  • ZeptoCodeRush:
    • першае месца (2015[38]);
    • трэцяе месца (2014[10])
  • Looksery Cup:
    • пераможца (2015[10])

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі