Гектар Бэрліёз

Гекта́р Люі́ Бэрліё́з (па-француску: Louis-Hector Berlioz; 11 сьнежня 1803, Ля-Кот-Сэнт-Андрэ — 8 сакавіка 1869, Парыж) — францускі кампазытар рамантычнага напрамку, дырыгент, музычны пісьменьнік. Сябра Інстытута Францыі (1856). Бэрліёз шырока вядомы дзякуючы сваім кампазыцыям «Фантастычная сымфонія» й «Рэквіюм». Бэрліёз зрабіў важкі ўнёсак у сучаснае аркестральнае мастацтва, асабліва дзякуючы свайму «Grand traité d’instrumentation et d’orchestration modernes». Ён распрацаваў аркестравыя партыі для некаторыхса сваіх працаў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці вядучай мэлёдыі, а таксама правёў некалькі канцэртаў з аркестрам, які складаўся з болей за тысячу музыкаў[5]. Эктар таксама напісаў каля 50 песень. Ён значна паўплываў на далейшае разьвіцьцё рамантызму, асабліва на такіх камапазытараў, то як Рыхард Вагнэр, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Франц Ліст, Рыхард Штраўс, Густаў Малер і многіх іншых[6].

Гекта́р Люі́ Бэрліё́з
Louis-Hector Berlioz
Нарадзіўся11 сьнежня 1803(1803-12-11)[1][2][3][…]
Ля-Кот-Сэнт-Андрэ, Францыя
Памёр8 сакавіка 1869(1869-03-08)[2][3][4][…] (65 гадоў)
Парыж, Францыя
Кірунакрамантызм
Жанрклясыка
Значныя творы
  • «Фантастычная сымфонія»
  • «Рэквіюм»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі