Гасподаўскі сельсавет
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Гасподаўскі сельсавет (з 1939 году — Першама́йскі сельсавет[1] ці Первама́йскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Трылесіна[3].
У 1917 годзе створаны ў складзе Дрыбінскай воласьці Чавускага (з 4 траўня 1922 году — Горацкага) павету Магілёўскай (з 26 красавіка 1919 году — Гомельскай, з 27 ліпеня 1922 году — Смаленскай) губэрні РСФСР (з 3 сакавіка 1924 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Дрыбінскага (з 8 ліпеня 1931 году — Горацкага, з 12 лютага 1935 году — Дрыбінскага, з 16 верасьня 1959 году — Горацкага, з 29 сьнежня 1989 году — Дрыбінскага) раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці[4].
20 красавіка 1939 году вёску Гасподы перайменавалі ў Першае Мая. У сувязі з гэтым Гасподаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.
Адміністрацыйны цэнтар сельсавету шмат разоў зьмяняўся: 1917—1931 — вёска Гасподы, з 1931 году да 20 красавіка 1939 году — вёска Трылесіна, з 20 красавіка 1939 году да 1980-ых гадоў — вёска Першае Мая (перайменавана ў Першамайск), з 1980-ых гадоў — вёска Трылесіна[4]. Па іншым зьвесткам цэнтар сельсавету з 1931 году знаходзіцца ў вёсцы Трылесіна[5][6][7][8].
Цэнтар савету | Трылесіна |
---|---|
Вёскі | |
Былыя вёскі |
|
| |||||||
|
Раёны і воласьці, у якія ўваходзіў сельсавет | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
|