Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

мястэчка ў Беларусі

Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1992 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.

Гарадзішча
лац. Haradzišča
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Першыя згадкі:1414
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Берасьцейская
Раён:Баранавіцкі
Сельсавет:Гарадзішчанскі
Насельніцтва:1992 чал. (2018)[1]
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 163
Паштовы індэкс:225328
СААТА:1204812906
Нумарны знак:1
Геаграфічныя каардынаты:53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333
Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры барока, часткова зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў выніку перабудоваў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Гарадзішча ўпамінаецца ў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV стагодзьдзя яно ўпамінаецца як вялікакняскі двор. У 1494 годзе Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.

На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 году — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІ—XVІІІ стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 годзе Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У канцы XVII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Зяновічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут дзейнічалі царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 году Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1866 год у Гарадзішчы было 60 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (колішнія касьцёл і грэцка-каталіцкая царква), капліца, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар і ўправа;, штогод праводзілася 2 кірмашы; працаваў лекар. На 1909 год у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы, сынагога і 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 годзе 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня і конная паштовая станцыя, штогод праводзілася 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гарадзішча занялі войскі Нямецкай імпэрыі, у 1916 годзе каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадзішчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х гадоў тут працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 годзе Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 годзе адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 121, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 355, жабракоў 4[5]; 1886 год — 700 чал.[6]; 1886 год — 504 чал.; 1893 год — 747 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2942 чал.; 1921 год — 1021 чал.; 1935 год — 4 тыс. чал.; 1969 год — 4,6 тыс. чал.; 1989 год — 2,9 тыс. чал.; 1993 год — 2520 чал.[7]; 1996 год — 2,5 тыс. чал.[8]; 1998 год — 2630 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,5 тыс. чал.[9]; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2219 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2040 чал.[11]; 2017 год — 2024 чал.[12]; 2018 год — 1992 чал.[1]

Адукацыя

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Вежнаўца вуліцаСталавіцкая вуліца
Едунова вуліцаНаваградзкая вуліца
Пралетарская вуліцаТатарская вуліца
Бяз назвыРынак пляц

Паводле перапісу 1874 году, у Гарадзішчы таксама існавалі вуліцы Менская, Мірская[13], Слонімская[14]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[15].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі