Газавае злучэньне Польшча—Летува

«Польшча—Летува» (лет. Lenkijos-Lietuvos) — газавае злучэньне між Польшчай і Летувой, якое з траўня 2022 году запусьцілі для перасоўваьня прыроднага газу ў абодвух кірунках.

Трубаправод
«Польшча—Летува»
польск. Polska-Litwa
Месцазнаходжаньне
КраінаПольшча, Летува
ВобласьцьМазавецкае ваяводзтва, Падляскае ваяводзтва
Аліцкі павет, Віленскі павет
Каардынаты54°57′24″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.95667; 24.99778 24°59′52″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.95667; 24.99778
Агульны кірунакз паўднёвага захаду на паўночны ўсход
ПачатакГалаўчыцы (Ласіцкі павет)
КанецЯўнюны (Шырвінцкі раён)
Агульныя зьвесткі
Відгазаправод
Стандзейны
Уласьнік«Газ-Сыстэма» (Польшча), «Амбэр Грыд» (Летува)
Падраднік«Ізасталь», «Альвора»
Трубаўкладнік«Шавельскае газаправоднае будаўніцтва»
Пачатак пракладкі2019 (4 гады таму)
Кошт558 млн эўра
Дата пуску1 траўня 2022 (2 гады таму)
Тэхнічныя зьвесткі
Даўжыня508 км
Прапускная здольнасьць2,3 млрд м³ за год
Прамер трубы70 см

Праект ажыцьцявілі летувіскі апэратар «Амбэр Грыд» і польская кампанія «Газ-Сыстэма». Будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2019 году і, як меркаваўся, праект павінен быў быць падрыхтаваны да працы ў траўні 2022 году[1]. Аднак, прамысловая эксплюатацыя пачалася ўжо 1 траўня 2022 году[2]. Даўжыня трубаправоду складае 508 км, пачынаючыся ад Яўнюнайскай газавай станцыі ва Ўсходняй Летуве і праходзячы да станцыі ў Галаўчыцах ва Ўсходняй Польшчы. Па завяршэньні праекту Летува поруч з двума іншымі краінамі Балтыі, як то Латвіяй і Эстоніяй, а таксама зь Фінляндыяй ёсьць інтэграваная да сыстэмы перадачы газу Эўрапейскага Зьвязу. Гэта дазваляе зьменшыць ці агулам спыніць залежнасьць гэтых краінаў ад расейскага газу, бо да часу завяршэньня будаўніцтва ўзгаданыя дзяржавы мелі магчымасьць атрымоўваць трубаправодны газ толькі з усходу[3]. Разьліковы кошт праекту складае 500 млн эўра. Фінансаваньне будаўніцтва забясьпечвалася кампаніямі Gaz-System і AB Amber Grid, а таксама грантавымі сродкамі ЭЗ.

Крыніцы