Гадысьвінта
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Гадысьвінта | |
валадарная каралева[d][1] | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | каля 520-е,
|
Памерла | 589,
|
Нашчадкі | Гальсвінта[2] і Брунгільда[d][3] |
Сужэнец | Athanagild[d] і Леавігільд[d] |
Гадысьвінта[4] (каля 530—589) — каралева вэстготаў паводле шлюбаў з каралями Атанагільдам і Леавігільдам.
Ад Атанагільда мела дзьвюх дачок, Бруніхільду і Гайльсьвінту, якія пазьней выйшлі замуж за Мэравінгаў.
Дачка Бруніхільды Інгунда ад шлюбу зь Сігібэртам I Аўстразійскім была замужам за Гермэнэгільдам, старэйшым з двух сыноў караля вэстготаў Леавігільда. Гэта прывяло да рэлігійнага канфлікту, бо Інгунда па замужжы перайшла ў каталіцтва, у той час як вэстгоцкая каралеўская сям’я трымалася арыянства, хоць значная частка насельніцтва Вэстгоцкага каралеўства была каталіками. Гадысьвінта, мачаха Гермэнэгільда, а таксама бабуля Інгунды па кудзелі, заклікала Інгунду вярнуцца да арыянства. Калі Інгунда адмовілася, Леавігільд урэгуляваў спрэчку, выслаўшы Гермэнэгільда і Інгунду ў Сэвільлю ў якасьці адміністратараў паўднёвай часткі імпэрыі[5].