Віторыя Гімарайнш

партугальскі футбольны клюб

«Віторыя» (па-партугальску: Vitória) — партугальскі футбольны клюб з гораду Гімарайншу. Заснаваны ў 1922 годзе. Уладальнік Кубка Партугаліі (2013).

Віторыя Гімарайнш
Поўная назваVitória Sport Club
Заснаваны1922
ГорадГімарайнш, Партугалія
СтадыёнЭштадыю Афонсу Энрыкеш
Умяшчальнасьць: 30 165
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрымэйра-Ліга
 · 2023—20245 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitoriasc.pt (парт.)

Гісторыя

«Віторыя» была сфармаваная ў 1922 годзе. Ягоная назва, як мяркуецца, ёсьць данінай павагі да сэтубалькай «Віторыі», якая ў тыя часы былі вялікай сілай. Ад пачатку гімарайншцы бралі ўдзел у чэмпіянаце, які ладзілася асацыяцыяй футболу Брагі. У 1941 годзе «Віторыя» далучылася да Прымэйры, а ў сваім дэбюце ў розыгрышы Кубка Партугаліі 1941—1942 гадоў насуперак усім меркаваньнем дружына з Гімарайншу дасягнула фіналу, дзе, аднак, зьведаў паразу ад «Бэленэнсіш» зь лікам 2:0. У паўфінале «Віторыя» выбіла з турніру папярэдняга ўдадальніка кубка лісабонскі «Спортынг».

10 сакавіка 1980 году прэзыдэнтам клюбу быў абраны бізнэсовец Антонію Пімэнта Машаду, зь імём якога зьвязаныя вялікія посьпехі клюбу. Прэзыдэнт заўсёды актыўна браў удзел у кіраваньні футбольнымі камандамі, чым часам выклікаў незадаволенасьць трэнэраў. Найлепшы час прыпаў на сканчэньне 1980-х гадоў, калі «Віторыя» брала ўдзел у Кубку УЭФА 1986—1987 гадоў. Партугальцы тады здолелі пераадужыць чэхаславацую «Спарту», гішпанскае «Атлетыка» і нідэрляндзкі «Гронінген». Спыніць каманду здолелі толькі гульцы мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1990-я гады клюб прыдбаў уласны спартовы комплекс, дзякуючы якому дружына атрымала выдатныя ўмовамі дзеля трэнаваньняў. У гэтыя час гімарайншцы стала бралі ўдзел у розыгрышах эўракубкаў.

Заўзятары «Віторыі» на матчы эўракубкаў у 2017 годзе.

У пачатку 2000-х гадоў «Віторыя» прайшла ў заняпад і змагалася за выжываньне у элітным дывізіёне. Той час адзначаны судом над Машаду, якога абвінавацілі ў крадзяжы. У лютым 2008 году ён быў асуджаны на чатыры гады і тры месяцы пазбаўленьня волі[2], але праз год яго вызвалілі з-пад варты і замест гэтага прызначылі сплаціць штраф у памеры 4 тысяч эўра за фальсыфікацыю дакумэнту[3].

Не зважаючы на тое, што клюб у сэзоне 2004—2005 гадоў фінішаваў на пятым месцы ў лізе і, такім чынам, кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, у наступным сэзоне «Віаторыя» страціла сваё месцы ў эліце, заняўшы перадапошняе 17 месца[4]. Тым ня менш, у тым няўдалым годзе каманда з Гімарайншу дасягнула паўфіналу Кубка Партугаліі, выбіўшы «Бэнфіку» ў чвэрцьфінале. Клюб таксама ня здолеў прасунуцца далей за групавы этап Кубка УЭФА.

Склад

Актуальны на 10 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбМігел Мага2002
3 АбМікель Вільянуэва1993
4 АбТамас Рыбэйру1999
6 ПАМану Сылва2001
7 НапАндрэ Сылва1997
8 ПАТамаш Гэндэл2000
10 ПАТ’ягу Сылва1993
11 НапЖота Сылва1999
14 БрБруну Варэла (капітан)1994
17 ПАЖуан Мэндыш1994
18 ПАТэлму Арканжу2001
19 АбРыкарду Мангаш1998
21 ПААндрэ Андрэ1989
22 НапАдрыян Буцке1999
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
24 АбТоні Барэўкавіч1997
27 БрШарлес Сылва1994
28 АбЗэ Карлуш2001
29 АбМамаду Тункара2001
37 НапКаю Сэзар (ар. Курытыба)2004
44 АбЖоржы Фэрнандыш1997
53 БрРафа Алівэйра2003
64 ПАГансалу Нугейра2003
72 АбАфонсу Фрэйташ2000
76 АбБруну Гашпар1993
77 ПАНуну Сантуш1999
79 НапНэлсан Алівэйра1991
87 НапЖота2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі