Вініпэг Джэтс

Ві́ніпэг Джэтс (па-ангельску: Winnipeg Jets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вініпэг, штат Манітоба, Канада. Спаборнічае у Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда належыць кампаніі Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, а свае хатнія матчы ладзіць на арэне Канада-Лайф-Цэнтар. «Джэтс» былі створаныя як «Атланта Трэшэрз» 25 чэрвеня 1997 году, пачаўшы гуляць у НХЛ з сэзону 1999—2000 гадоў. У траўні 2011 году клюб з Атланты быў выкуплены кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, якая перавезла франшызу ў Вініпэг. Новы клюб узяў удзел у розыгрышу НХЛ 2011—2012 гадоў. Назва клюбу ёсьць даніной былому клюбу з такім жа назоваў, які пасьля сэзону 1995—1996 гадоў празь фінансавыя чыньнікі пераехаў у Арызону, зьмяніўшы назву на «Фінінс Каётыз».

Вініпэг Джэтс
ДывізіёнЦэнтральны
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаКанада
ГорадВініпэг, Манітоба
Заснаваны1999
СтадыёнКанада-Лайф-Цэнтар
Колерысіні, белы, блакітны і срэбны
                   
ГісторыяАтланта Трэшэрз
1999—2011
Вініпэг Джэтс
2011 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайтjets.nhl.com

Гісторыя

Абаронца Дын Кенэдзі з арыгінальнага «Вініпэг Джэтс», які перабазаваўся ў 1996 годзе ў Арызону.

Пачынаючы з 27 сьнежня 1971 году Вініпэг меў прадстаўніцтва ў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), аднак той клюб «Вініпэг Джэтс» ня мае аніякага дачыненьня да сёньняшняга клюбу. Да 1979 году многія клюбы з СХА былі ліквідаваныя, але «Джэтс» поруч з «Квэбэкам Нордыкс», «Эдмантанам Ойлерз», «Гартфардам Ўэйлерз» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[1][2]. У 1996 годзе ўладальнік каманды Бары Шэнкараў прадаў каманду амэрыканскім бізнэсоўцам Стывэну Глюкстэрну і Рычарду Бэрку, якія спачатку плянавалі перавезьці клюб у Мінэсоту, але ў рэшце рэшт дасягнулі пагадненьня з прадпрымальнікам Джэры Каланджэлё. У выніку каманда пераехала ў Арызону, зьяніўшы назву на «Фінікс Каётыз». Той арыгінальны «Вініпэг Джэтс» згуляў свой апошні матч 28 красавіка 1996 году.

Натоўп у Вініпэгу чакае на афіцыйнае пацьверджаньне пераезду «Атланты Трэшэрз» і інхны горад.

Гісторыя сучаснага «Вініпэг Джэтс» пачалася 25 чэрвеня 1997 году, калі горад Атланта атрымаў права на стварэньня франшызы пры чарговым пашырэньні НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Атланта Трэшэрз». Гэта была ўжо другая франшыза, якая калі-кольвек базавалася ў горадзе. Яшчэ ў 1973 годзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», які ў 1980 годзе пераехаў у Канаду і атрымаў назву «Калгары Флэймз». «Трэшэрз» запачаткаваў свае выступы ў НХЛ у сэзоне 1999—2000 гадоў. За 12 гадоў у Атланце клюб толькі аднойчы здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі за час сэзону 2006—2007 гадоў, аднак у вырашальных матчах не здабыў аніводнай перамогі. Часткова праз адсутнасьць посьпехаў каманда мела цяжкасьці з прыцягненьнем прыхільнікаў на арэну ў апошнія сэзоны[3].

20 траўня 2011 году газэта Winnipeg Sun пацьвердзіла, што была дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб набыцьці кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт франшызы «Атланты Трэшэрз»[4]. У той жа час як мэр Вініпэга Сэм Кац быў упэўнены, што пераезд каманды неўзабаве адбудзіцца[5]. 31 траўня 2011 года на прэсавай канфэрэнцыі камісар НХЛ Гэры Бэтман пацьвердзіў, што «Атланта Трэшэрз» у хуткім часе перабазуюцца ў Вініпэг, дзе пачнуць сэзон 2011—2012 гадоў[6]. Як паведамлялася ўгода каштавала новым уладальнікам 170 мільёнаў даляраў, пры гэтым 60 мільёнаў даляраў былі сплачаныя беспасярэдне лізе ў якасьці платы за пераезд[5]. Было пастаноўлена, што клюб атрымае назву ў гонар было клюбу, які некалі базаваўся ў Вініпэгу, не зважаючы на тое, што былі чуткі аб тым, што клюб будзе гуляць пад назвай «Манітоба Мус». Дэбютавалі новыя «Джэтс» у матчы рэгулярнага сэзону 9 кастрычніка 2011 году, калі да вініпэгцаў наведаўся «Манрэаль Канадыенз». Госьці здабылі пераканаўчую перамогу зь лікам 1:5.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
37 Конар Гэлебайк19.05.199339 Ляран Брасуа23.03.1993
Абаронцы
2 Дылан Дэмэла01.05.19934 Ніл Піёнк29.07.1995
5 Брэндэн Дылан13.11.199044 Джош Марысі28.03.1995
54 Дылан Сэмбэрг24.01.199964 Логан Стэнлі26.05.1998
88 Нэйт Шміт16.07.1991
Нападнікі
7 Уладзіслаў Наместнікаў22.11.19929 Алекс Яфала21.12.1993
13 Габрыель Вілярдзі16.08.199915 Расмус Купары15.03.2000
17 Адам Лоўры29.03.199319 Давід Густафсан11.04.2000
21 Домінік Таніната09.03.199422 Мэйсан Эплтан15.01.1996
23 Шон Монаган12.10.199427 Мікалай Элерс14.02.1996
36 Морган Бэран02.12.199855 Марк Шайфлі15.03.1993
62 Ніна Нідэрайтэр08.09.199271 Аксэль Юнсан-Ф’ельбю10.02.1998
81 Кайл Конар09.12.199691 Коўл Пэрфэці01.01.2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі