Віляны

Віляны, Вялёны (лат. Viļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Малце. Адміністрацыйны цэнтар Вілянскага краю. Плошча 4,9 км². Насельніцтва на 2016 год — 3156 чалавек. Знаходзяцца за 215 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Масква. Аўтамабільныя дарогі на Люцын, Рэжыцу, Прэйлі.

Віляны
лац. Vilany
лат. Viļāni
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Герб Вілянаў
Дата заснаваньня:1928
Краіна:Латвія
Рэгіён:Латгалія
Край:Вілянскі
Плошча:4,9 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць:3156 чал.[1]
шчыльнасьць:644,08 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+371
Паштовы індэкс:LV-4650
Геаграфічныя каардынаты:56°33′10″ пн. ш. 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д. / 56.55278; 26.92528 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д. / 56.55278; 26.92528
Віляны на мапе Латвіі
Віляны
Віляны
Віляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялёны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Кляштар бэрнардынаў, абмеры 1833 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Вялёны (ням. Wielona) датуецца 1495 годам. У 1753 годзе Міхал Рык фундаваў тут кляштар бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вялёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. тут дзейнічаў касьцёл, працавалі школа і фабрыка[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вялёны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Віляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3764 чал.; 2011 год — 3208 чал.; 2016 год — 3156 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1753)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі