Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2016

рэдагаваць ВікіВясна — 2016

ВікіВясна — другі міжнародны праект па рэдагаваньні Вікіпэдыі, які ладзіцца цягам трох месяцаў 2016 году (з 21 сакавіка па 31 траўня). Мэтай праекту — дапаўненьне ды стварэньне найбольш важных артыкулаў пра краіны Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы, павялічваньне якасьці інфармацыі пра іх рознымі мовамі.

рэдагаваць Што б зрабіць
рэдагаваць Удзельнікі
асобы, датычныя да мерапрыемства ВікіВясна-2016:
ВікіпэдыстКантактыЧым магу дапамагчы?Статус
(можа быць неактуальны)
Raviaka RuslanГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
RenessainceГутаркікансультацыі і да чаго душа ляжаактыўны
Lesnas ättlingГутаркістварэньне артыкулаўактыўны час ад часу
Rapuha89Гутаркістварэньне артыкулаўактыўны час ад часу
рэдагаваць Пытаньні й адказы

ЧаП

1. Што такое «ВікіВясна»?

Артыкул пра Рундальскі палац напісаны падчас ВікіВясны-2016

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ.

2. Які абсяг праекту?

У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.

5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачнецца 21 сакавіка і працягнецца да 31 траўня 2016. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.

7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

8. Якія будуць узнагароды?

Пакуль ніякіх. Толькі падзяка, рэспэкт і «+» у карму.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

  • Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў конкурсе не бяруць.
рэдагаваць Актуальныя падзеі

Тэрмін конкурсу — з 21 сакавіка да 31 траўня 2016 году.

ДзяржавыДаты
Вугоршчына, Славаччына, Сэрбія21 сакавіка — 27 сакавіка
Альбанія, Башкартастан, Эстонія28 сакавіка — 3 красавіка
Аўстрыя, Расея, Рэспубліка Сэрбская4 красавіка — 10 красавіка
Летува, Малдова, Украіна11 красавіка — 17 красавіка
Баўгарыя, Македонія, Харватыя18 красавіка — 24 красавіка
Азэрбайджан, Польшча, Казахстан25 красавіка — 1 траўня
Беларусь, Грэцыя, Саха2 траўня — 8 траўня
Латвія, Румынія, Косава9 траўня — 15 траўня
Армэнія, Чэхія, Босьнія і Герцагавіна16 траўня — 22 траўня
Грузія, Эспэранта, Турэччына23 траўня — 29 траўня
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі