Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскі энэргетычны інстытут па спэцыяльнасьці электрамэханік, служыў у войску, прайшоў шкаленьне ў Літаратурным інстытуце. Казка «Вядзьмак Ігнат і людзі» («Колдун Игнат и люди»), апублікаваная ў 1989 годзе сталася яго першай публікацыяй. French Magazine ўлучыў Віктара Пялевіна ў сьпіс 1000 самых значных сучасных дзеячаў сусьветнае культуры.