Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгагра́дзе — тэрарыстычны акт, што адбыўся 29 сьнежня 2013 году ў будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Валгаград І, што ў Валгаградзе, на поўдні Расеі[1]. У выніку тэрарыстычнага акту загінула 18 чалавек, 45 паранена[2].

Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Ачапленьне пры ўваходзе ў вакзал пасьля тэракту
Месца атакіСьцяг Расеі Валгаград, Валгаградзкая вобласьць
Цэль атакілюдзі на вакзале
Дата29 сьнежня 2013
Зброявыбуховая прылада
Колькасьць ахвяраў18 (улучна з тэрарысткай)
Колькасьць параненых45
Колькасьць тэрарыстаў1 (меркавана)
Геаграфічныя каардынаты48°42′45″ пн. ш. 44°30′49″ у. д. / 48.7125° пн. ш. 44.51361° у. д. / 48.7125; 44.51361 44°30′49″ у. д. / 48.7125° пн. ш. 44.51361° у. д. / 48.7125; 44.51361
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе на мапе Расеі
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Хада падзеяў

29 сьнежня 2013 году а дванаццатай гадзіне ў 45 хвілінаў паводле маскоўскага часу ў горадзе Валгаград, у будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Валгаград І пры ўваходзе адбыўся выбух. Паводле папярэдніх ацэнак, яго моц склала ня менш як за 10 кг у тратылавым эквіваленце[3][4][5].

У выніку тэракту загінула 18 чалавек[6], у тым ліку трох, якія сканалі пазьней у лякарнях[7]. Яшчэ 49 чалавекам спатрэбілася мэдычная дапамога, шпіталізавана 34 чалавекі[8], у наступныя дні сканалі 4 чалавекі. Серад пацярпелых — шасьцёра паліцыянтаў, якія ў той час несьлі службу на вакзале; двое дзяцей; жыхары Валгаградзкай, Маскоўскай, Іванаўскай вобласьцяў, рэспублікі Ўдмуртыя, грамадзянка Армэніі[9].

Расьсьледаваньне

Распачатая крымінальная справа па артыкулах 205 («тэракт») і 222 («незаконнае абарачэньне зброі») Крымінальнага кодэксу Расейскае Фэдэрацыі[10][11].

Расейскае інфармацыйнае агенцтва Интерфакс, спасылаючыся на крыніцу ў апэратыўных службах места, паведамляе пра тое, што выбух быў зьдзейсьнены мужчынам-сьмяротнікам[12].

30 сьнежня ў Валгаградзе адбыўся наступны тэракт (трэці ў горадзе цягам гэтага году) — выбух тралейбуса[13].

Увечары 30 сьнежня неназванай крыніцай была агучаная вэрсія пра тое, што меркаваным тэрарыстам, які выбухнуў саматужную выбухную прыладу на вакзале, быў Павел Пячонкін (нар. 1981, Волск, рэспубліка Марый Эл), чалец буйнацкае бандыцкае групы[14][15].

Рэакцыя расейскіх органаў улады

Свае спачуваньні пацярпелым ад тэракту выразіў прзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін[16]. Ім дадзеныя даручэньні кіраўнікам сілавых структураў «прыняць усе неабходныя захады для ўстанаўленьня прычынаў ды абставінаў мінулага тэракту, выяўленьня й перадачы правасудзьдзю тых, хто за ім стаіць»[17].

Губэрнатар Валгаградзкае вобласьці Сяргей Бажэнаў паведаміў, што з 1 па 3 студзеня ў вобласьці будзе аб'яўлены траўр[18], ягоным жа рашэньнем устаноўлена, што сем'ям загінулых будзе выплачаная кампэнсацыя памерам 1 млн расейскіх рублёў (прыкладна 300 млн беларускіх рублёў)[19], пацярпелым — па 200 тыс руб. (прыкладна 60 млн беларускіх рублёў)[19].

Міжнародная рэакцыя

Генэральны сакратар НАТА Андэрс фог Расмусэн асудзіў тэрарыстычны акт як барбарскі і заявіў пра тое, што НАТА й Расея стаяць разам у барацьбе супраць тэрарызму, у тым ліку шляхам сумеснае працы над тэхналёгіямі па прадухіленьні атакаў на грамадзкі транспарт[20]. Свае спачуваньні выказаў Міжнародны алімпійскі камітэт і выказаў спадзеў, што Расея здолее прытрымлівацца дамоўленасьцяў па забесьпячэньні бясьпекі падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы[21]. Выбух асудзіла прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Маскве (у асобе свайго кіраўніка Вігаўдаса Ўшацкаса)[22]. Тэракт асуджаны Радай Бясьпекі ААН[23], АБСЭ (у асобе яго старшыні)[24], кіраўнікамі іншых міжнародных арганізацыяў і дзяржаваў[25].

Свае спачуваньні, у прыватнасьці, выказаў Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка[26].

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы