Вугляводы

Вугляво́ды (цукрыды) — агульная назва шырокай клясы прыродных арганічных злучэньняў. Назва паходзіць ад словаў «вугаль» і «вада». Прычынай гэтага зьяўляецца тое, што першыя зь вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна зьяўляючыся злучэньнямі вуглярода й вады. Тэрмін зьяўляецца найбольш распаўсюджаным ў галіне біяхіміі, дзе ён зьяўляецца сынонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды й поліцукрыды. Увогуле, монацукрыдаў і дыцукрыдаў, звычайна называюць цукрамі[1].

Структурная формула ляктозы — дыцукрыду, які ўтрымліваецца ў малацэ

Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўваньня энэргіі, як то крухмал і глікаген, а таксама зьяўляюцца структурнымі кампанэнтамі, як то цэлюлёза расьлінаў і хітын ў суставаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза зьяўляецца важным кампанэнтам кафэрмэнтаў і асновай генэтычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксырыбоза зьяўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды й іхныя вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялягічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сыстэме, прадухіленьня патагенэзу, згусальнасьці крыві й разьвіцьця[2].

У харчовай навуцы й у многіх неафіцыйных кантэкстах тэрмін вугляводаў часта азначае любую ежу, якая асабліва багатая складанымі вугляводамі крухмаламі, як то збожжавыя прадукты, хлебабулачныя й макаронныя вырабы, ці простыя вугляводы, як то цукар у цукерак, варэньні й дэсэртах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі