Восіп Цадкін
Восіп Цадкін (па-француску: Ossip Zadkine, уласна Ёсэль Аронавіч Цадкін; 4 ліпеня 1888, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нэі-сюр-Сэн, Францыя) — францускі скульптар, паходзіў зь сям’і габрэя і шатляндкі.
Восіп Цадкін | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1888[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 лістапада 1967[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар, маляр, гравэр, прафэсар унівэрсытэту, ілюстратар, настаўнік, графік, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | скульптура |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1965 і 1962 |
Жанры | абстракцыянізм |
Плынь | кубізм |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/%D0%9E.%D0%A6%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B8%D0%BD.jpg/220px-%D0%9E.%D0%A6%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B8%D0%BD.jpg)
Жыцьцяпіс
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Ossip_Zadkine-Grosser_Orpheus.jpg/250px-Ossip_Zadkine-Grosser_Orpheus.jpg)
Бацька, Яфім Цадкін, хрысьціўся, быў прафэсарам клясычных моў у Смаленскай сэмінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла зь сям’і шатляндзкіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Ангельшчыны, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лёндане, пастаянна наведваў Брытанскі музэй, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнасе, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салёне ды Салёне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Эмілем Антуанам Бурдэлем, Матысам, Дэлянэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Бэрліне, Амстэрдаме, Лёндане. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.
У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіё, Грэноблі, рэтрасьпэктыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.
У 1939—1945 жыў у ЗША.
Творы
6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[6].
Памяць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Stamps_of_Belarus%2C_2015-36.jpg/250px-Stamps_of_Belarus%2C_2015-36.jpg)
У доме на парыскай вуліцы д’Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасьля яго сьмерці адкрыты музэй. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.
Літаратура пра мастака
- БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. — С. 81.
- Raynal M. Ossip Zadkine. — Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921.
- Ossip Zadkine. — Santpoort: C.A. Mees, 1929.
- Cassou J. Ossip Zadkine . — Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962.
- Spiteris T. Ossip Zadkine . — Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
- Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. — Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966.
- Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. — New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971.
- Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté . — Paris: Paris-Musées, 1994.
- André Lhote, Ossip Zadkine: l’esprit d’une époque . — Nice: G. Gardette, 1998.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Працы ў музеях свету
- Сайт даследчага Цэнтра Цадкіна (англ.)
- Лінкі Архіўная копія ад 17 студзеня 2015 г.