Вера Церлюкевіч

Вера Церлюкевіч (13 кастрычніка 1941 – 31 сьнежня 2000) – беларуская грамадзкая дзяячка і прафсаюзная лідарка.

Вера Церлюкевіч
Род дзейнасьці грамадзская дзяячка і прафсаюзная лідарка
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1941
Месца нараджэньня в. Новы Барок, Краснапольскі раён
Дата сьмерці 31 сьнежня 2000
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня Паўночныя могілкі, Менск

Нарадзілася ў вёсцы Новы Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласьці. Пасьля чарнобыльскай катастрофы гэты населены пункт зьнік з беларускіх мапаў.

Працавала кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу. Падчас страйку працоўных калектываў, які адбыўся ў кастрычніку 1991 году і «увайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы»[1], была адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на заводзе. Гэта стала паваротным момантам яе жыцьця.[2]

21 жніўня 1991 года, у апошні дзень жнівеньскага путчу, выступіла з прамовай на мітынгу ў Менску, адзначыўшы важную ролю страйку рабочых у барацьбе за незалежнасьць Беларусі.[3][4]

У другой палове 1990-х актыўна ўдзельнічала ў шэрагу пратэстных акцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і ў выніку была зволеная з працы і зьведала шматлікія арышты і гвалт з боку праваахоўных органаў.[2][5]

Была сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту.

Памерла 31 сьнежня 2000 году ў Менску пасьля працяглай хваробы. Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.[2][6][7][8][9]

Крыніцы