Варта Познань

польскі футбольны клюб

«Ва́рта» (па-польску: Warta) — польскі футбольны клюб з Познані. Заснаваны ў 1912 годзе, а футбольная сэкцыя клюбу ёсьць двухразовым пераможцам чэмпіянату Польшчы па футболе (1929, 1947). У 2020 годзе «Варта» вярнулася ў польскую Экстраклясу пасьля 25 гадоў адсутнасці. Клюб да гэтага выступаў у эліце з 1927 па 1939 гады, з 1946 па 1950 гады і з 1993 па 1995 гады. У сваёй гісторыі клюб адзначаўся таксама ў боксе, хакеі на траве і тэнісе. Агулам дружыны, спартоўцы і спартоўкі «Варты» здабылі амаль 800 мэдалёў у спаборніцтвах чэмпіянатах Польшчы ў розных спартовых дысцыплінах.

Варта
Поўная назвапа-польску: Warta Poznań Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны1912
ГорадПознань, Польшча
СтадыёнСтадыён пры дарозе Дэмбінскай
Умяшчальнасьць: 4694
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПершая ліга
 · 2023—2024Экстракляса, 16 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
wartapoznan.pl (пол.)

Гісторыя

Спартовы клюб «Варта» быў закладзены 15 чэрвеня 1912 году. Ягонымі заснавальнікамі былі маладыя палякі, якія раней гулялі ў нямецкіх клюбах на той час нямецкай Познані, у тым ліку Марыян Бэй, Стэфан Маліноўскі, Стэфан Маркоўскі, браты Эдмунд і Францішак Шыцы і Людвік Жыснарскі. Згаданыя гульцы ўвайшлі ў першую раду клюба, першым прэзыдэнтам якой стаў Францішак Шыц. Ягоны брат Эдмунд быў прызначаны сакратаром, а Марыян Бэй быў абраны капітанам каманды. На ўстаноўчым сходзе ў якасьці статутных колераў былі выбраныя белы і зялёны колеры. Акрамя футболу, у 1912 годзе «Варта» заклала дружына па лёгкай атлетыкі, а затым у 1914 годзе зарганізавала сэкцыю тэніса[3]. Падчас нямецкага панаваньня матчы з удзелам польскіх дружынаў у Нямецкай імпэрыі былі забароненыя, што падштурхнула да рашэньне аб арганізацыі першага чэмпіянату Вялікай Польшчы па футболе ў 1913 годзе, у якім удзельнічалі тры польскія каманды, як то познанскія клюбы «Варта», «Пазнанія», а таксама «Астровія» з Острава-Велькапольскага. Першым чэмпіёнам турніру стала «Варта».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі