Варгашы

мястэчка ў Расеі

Варгашы́ (па-расейску: Варгаши) — мястэчка ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Варгашынскага раёну Курганскай вобласьці. Месьцьціца на беразе невялікага возера Тайболіна за 35 км ад Кургану. Насельніцтва паселішча складае 9080 чалавек паводле стану на 2021 год. У мястэчку маецца чыгуначная станцыя Транссыбірскай магістралі. У 1941 годзе сюды быў эвакуаваны завод, на якім выраблялі авіябомбы. Па вайне прадпрыемства ў мястэчку засталося, але вытворчасьць была пераарыентаваная на выраб пажарных самаходаў і аўтамабільных цыстэрнаў.

Варгашы
рас. Варгаши
Дата заснаваньня:1894
Краіна:Расея
Суб’ект фэдэрацыі:Курганская вобласьць
Насельніцтва:
Часавы пас:UTC+5
Паштовы індэкс:641230, 641231
Нумарны знак:45
Геаграфічныя каардынаты:55°22′21″ пн. ш. 65°49′7″ у. д. / 55.3725° пн. ш. 65.81861° у. д. / 55.3725; 65.81861 65°49′7″ у. д. / 55.3725° пн. ш. 65.81861° у. д. / 55.3725; 65.81861
Варгашы на мапе Расеі
Варгашы
Варгашы
Варгашы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вонкавыя спасылкі