Варапаева

мястэчка ў Беларусі

Варапа́ева[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Заражанкі. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2524 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Паставаў. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глыбокім, Паставамі; чыгуначны вузел на Лынтупы, Друю, Каралеўшчыну.

Варапаева
лац. Varapajeva
Вуліца мястэчка
Вуліца мястэчка
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Віцебская
Раён:Пастаўскі
Сельсавет:Варапаеўскі
Насельніцтва:2524 чал. (2018)[1]
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 2155
Паштовы індэкс:211830
СААТА:2240854904
Нумарны знак:2
Геаграфічныя каардынаты:55°8′34″ пн. ш. 27°12′8″ у. д. / 55.14278° пн. ш. 27.20222° у. д. / 55.14278; 27.20222 27°12′8″ у. д. / 55.14278° пн. ш. 27.20222° у. д. / 55.14278; 27.20222
Варапаева на мапе Беларусі ±
Варапаева
Варапаева
Варапаева
Варапаева
Варапаева
Варапаева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім Варапаева паходзіць ад асабовага імя (прозьвішча) Варапай. Пачатковае значэньне асновы ворап — разбой, напад[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Варапаева ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі на месцы пасяленьня нейкага Станіслава Варапая, які згадваецца ў крыніцах 50-х гадоў XVI стагодзьдзя. У апісаньні размежаваньня маёнткаў Галбеі і Дунілавічаў, датаваным 1558 годам, згадваецца «дарога, што ідзе ад Станіслава Варапая да Дунілавічаў». Пазьнейшае, недатаванае апісаньне той жа мяжы, згадвае ў тым жа месцы «дарогу з Варапаева да Дунілавічаў», а ў іншым — «Варапаеўскія грунты», якія межавалі з грунтамі вёскі Мышкаў[a].

Наступны пісьмовы ўпамін пра Варапаева датуецца 1667 годам. У другой палове XVII стагоддзя яно было ў валоданьні старадубскага старосты Яна Казімера Бяганскага[4]. У 1784 годзе двор Варапаева належаў былому падскарбію літоўскаму Антонію Тызэнгаўзу, пры двары існавалі млын і тартак[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варапаева апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце. У 1800 годзе Варапаева пазначылі на мапе Дзісенскага і Вялейскага паветаў Менскай губэрні. У гэты час тут існаваў фальварак, уладаньне графіні Пшазьдзецкай. З 1843 году Варапаева ўваходзіла ў склад Віленскай губэрні. У 1860-я гады ў фальварку, які здаваўся ў арэнду і ўваходзіў у маёнтак Паставы, працавалі цагельня, вадзяны млын з сукнавальняй і карчма (шынок). У 1896—1897 гадох праз Варапаева праклалі чыгунку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Варапаева занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варапаева абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Варапаева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У мястэчку працавалі лесапільня, цагельня, вадзяны, паравы і электрычны млыны. Тут адбудавалі зьнішчаны ў Першую сусьветную вайну графскі палац, дзе налічвалася звыш 20 пакояў, у тым ліку заля для танцаў, існавала багатая бібліятэка, калекцыя зброі і музычных інструмэнтаў (па 1939 годзе яна трапіла ў Менск). У 1923 годзе ў Варапаеве адкрылася пачатковая школа імя Ю. Пілсудзкага, клюб моладзі. У 1931—1937 гадох у мясцовай цяпліцы і плодагадавальніку працаваў І. Сікора. У 1934 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл Сьвятога Міхала, пры якім дзейнічаў Зьвяз каталіцкай моладзі.

У 1939 годзе Варапаева ўвайшло ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Варапаеўскага сельсавету Дунілавіцкага (20 студзеня 1960 году — Глыбоцкага раёну, з 25 сьнежня 1962 году — Пастаўскага) раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 17 кастрычніка 1950 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам Варапаеўскага пасялковага савету і Дунілавіцкага раёну. 10 жніўня 2013 году пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[6].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 465 рэвізорскіх душ у фальварку Варапаеве[7].
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 4,2 тыс. чал.[8] (паводле іншых зьвестак — 3 тыс. чал.[9]); 1992 год — 4 тыс. чал.; 1999 год — 3,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 3,1 тыс. чал.; 2006 год — 3,1 тыс. чал.; 2009 год — 2857 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2571 чал.[11]; 2017 год — 2540 чал.[12]; 2018 год — 2524 чал.[1]

Інфраструктура

У Варапаеве працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта і іншыя.

У 1997 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай галінаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Парк

Славутасьці

  • Парк (пач. ХХ ст.)
  • Фальварак (ХІХ ст.)

Страчаная спадчына

  • Палац Пшазьдзецкіх (пач. ХХ ст.)

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Варапаевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў