Валеры Каршакевіч

беларускі футбаліст

Валеры Каршакевіч (нарадзіўся 15 лютага 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Елімай».

Валеры Каршакевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (36 гадоў)
Рост192 см
Вага86 кг[2]
Пазыцыяабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2005Маладэчна-201810 (0)
2006—2007Шахцёр Салігорск0 (0)
2008Нафтан0 (0)
2009—2013Тарпэда-БелАЗ78 (3)
2013Дынама Берасьце13 (0)
2014Белшына27 (2)
2015Мікашэвічы21 (1)
2016Тарпэда-БелАЗ20 (1)
2017Слуцак30 (0)
2018Гомель16 (0)
2018Смалявічы12 (3)
2019Дняпро Магілёў[d]8 (0)
2019Мардовія Саранск0 (0)
2020Тараз20 (1)
2021—2022Кызылжар48 (5)
2023Елімай26 (1)
Зборныя
2006Беларусь (да 19)[d]1 (0)
2008Беларусь (да 21)1 (0)

Кар’ера

У жніўні 2013 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[3], пасьля чаго заключыў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[8]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Гомель»[9]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[10]. У лютым 2019 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[11].

У жніўні 2019 году пасьля прагляду перайшоў у расейскі клюб «Мардовія»[12], аднак да зімы ня мог згуляць за каманду праз забарону на рэгістрацыю новых гульцоў. У студзені 2020 года, такі і не згуляўшы за «Мардовію», склаў кантракт з казаскім «Таразам»[13]. У сэзоне 2020 году быў трывалым футбалістам пачатковага складу, аднак у лютым 2021 году новы трэнэр «Таразу» Вардан Мінасян перастаў разьлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызылжару» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клюб[14]. Замацаваўся ў аснове клюбу. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з камандай[15]. Пакінуў дружыну ў студзені 2023 году[16]. У лютым 2023 году стаў гульцом адроджанага семейскага «Елімаю»[17].

Дасягненьні

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Граніт2015Найвышэйшая ліга211
Тарпэда-БелАЗ2016Найвышэйшая ліга201
Слуцак2017Найвышэйшая ліга300
Гомель2018Найвышэйшая ліга160
Смалявічы123

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі