В

кірылічная літара

В, в (вэ; курсіў: В в) — трэцяя літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове. Паходзіць з кірыліцкай В («вѣдѣ»). Славянскае й грэцкае В вымаўляюцца па-рознаму. У сучаснай беларускай мове абазначае звонкія губна-зубныя гукі («в») і («в’»), а таксама на канцы словаў пераходзіць ва «ў» («траўка», «любоў»). Ужываецца ў пісьмовых скаротах — ВНУ. Пры клясіфікацыі мае значэньне «трэці» (група «в»).

Літара кірыліцы В
Вв
Выява
  Я А Ә Б В Г Ґ Д Ђ  
Беларускі альфабэт:
 Ю Я А Б В Г Ґ Д Дж 
У лацінцы V · v
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [v], [f], [], [β], [ʋ], [w]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter ve
cyrillic small letter ve
Юнікод В: U+0412
в: U+0432
HTML В‎: &#1042, &#x412
в‎: &#1074, &#x432
UTF-16 В‎: 0x412
в‎: 0x432
URL-код В: %D0%92
в: %D0%B2
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Характарыстыка

В / в, кап.: в
лац.: V / v · бел. араб.: وْ
Назвапа-беларуску: вэ
Пазыцыя3 (у беларускім альфабэце)
Гукзычны[1]
МФА[v][2]
ПрыкладВікіпэдыя

Лічбавае значэньне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах В мае значэньне лічбы — 2. Сёньня пры клясыфікацыі мае значэньне «трэці» (група «в»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 2 в).

Крыніцы