Бэрыслаў

Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.

Бэрыслаў
укр. Берислав
Царква
Царква
Герб БэрыславаСьцяг Бэрыслава
Дата заснаваньня:1784
Былыя назвы:Сьвятога Яна, Вітаўтава Мытніца
Краіна:Украіна
Вобласьць:Хэрсонская
Раён:Бэрыслаўскі
Плошча:9,11 км²
Насельніцтва
колькасьць:12 720 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць:1396,27 чал./км² (2017)
нацыянальны склад:украінцы — 89,4%, расейцы — 8,7%, цыганы — 0,5%, беларусы — 0,4% (2001)
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+380 5546
Паштовы індэкс:74300
Нумарны знак:BT, НТ / 22
Геаграфічныя каардынаты:46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667
Бэрыслаў на мапе Ўкраіны
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Замак Сьвятога Яна

Асноўны артыкул: Сьвятога Яна

У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.[2]

Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.[3]

Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.

Газы-Кермэн

Аблога Газы-Кермэна, 1695

Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымскататарску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.

У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.

Бэрыслаў

У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.

Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX стагодзьдзя зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.

Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.

Эканоміка

Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.

Турыстычная інфармацыя

Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва
1897195919701979198920012017
12 14910 50714 58716 33717 52315 45512 720

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейская
89,53%10,11%

Крыніцы

Літаратура

  • История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983. — 667 с.

Вонкавыя спасылкі

Бэрыслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў