Блёк нацыянальных меншасьцяў
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Блёк нацыянальных меншасьцяў (па-польску: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднаньне, утворанае нацыянальнымі меншасьцямі 17 жніўня 1922 году падчас выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасьці Польшчы — беларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы. Да блёку не далучыліся летувісы, Бунд і частка Паалей-Цыёну. Выбары байкатавалі ўкраінцы Ўсходняй Галіччыны. Галоўнай мэтаю блёку было нацыянальнае раўнапраўе. БНМ існаваў да выбараў 1928 году.
У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сэнат) БНМ ішоў у выбарчам сьпісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сэнат) — пад № 18.
Пасольскія мандаты
Мандаты сэнатара
Пасольскія мандаты
Мандаты сэнатара