Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2008

На Эўрабачаньні-2008 Беларусь прадставіў Руслан Аляхно зь песьняй «Hasta La Vista», але не прайшоў у фінал і заняў 17 месца з 27 баламі ў другім паўфінале.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2008
другі паўфінал конкурсу песьні Эўрабачаньне-2008
Краіна Беларусь
Нацыянальны адбор
Абраны артыст Руслан Аляхно
Абраная песьня «Hasta La Vista»
Мова песьні ангельская
Кампазытар Тарас Дзямчук
Паэт Элеанора Мельнік
Вынікі
Вынік у паўфінале 17 месца, 27 ачкоў
Іншыя ўдзелы

Нацыянальны адбор

21 сьнежня 2007 году адбыўся паўфінал нацыянальнага адбору ў Беларусі з 15 песень, першае месца ў ім заняў Руслан Аляхно зь песьняй «Hasta La Vista».

Артысты выступалі ў студыі Белтэлерадыёкампаніі пад фанаграму «мінус адзін». Фіналісты былі вызначаны з дапамогай інтэрактыўнага галасаваньня тэлегледачоў і галасаваньня журы. Падчас канцэртаў журы конкурсу знаходзілася ў іншай студыі і назірала за тым, што адбываецца, па тэлевізары, таксама як і тэлегледачы.

Фінал нацыянальнага адбору адбыўся 21 студзеня, у якім першае месца заняў ізноў Руслан Аляхно.

Паўфінал нацыянальнага адбору

Чарговасьць выступленьняў паўфіналістаў вызначылі жараб’ёўкай, якая адбылася 20 сьнежня ў Белтэлерадыёкампаніі.

НумарВыканавецПесьняБалыМесца
1The Champions«Drive Me Crazy»48612
2Алена Валошына«That’s All I Feel»8588
3Юлія Гусева«Maybe»7599
4Ганна & Герман«Мы будем первые» (Мы будзем першыя)9917
5Руслан Аляхно«Hasta La Vista»60891
6Аксана Кавалеўская«Всегда одна» (Заўсёды адна)27115
7PinCode«You Can»10756
8Віктар Пшанічны«Baby Blue»33814
9Gunesh«I Can't Live without You»23174
10Sкандал«Everybody»16895
11По глазам«Девочка трёхтысячных лет» (Дзяўчынка трохтысячных гадоў)42013
12Палац«Кола млына»24383
13Dali«Silver Sky»67910
14Катрын«Follow Me»66311
15Litesound«Do You Believe»39672

Фінал нацыянальнага адбору

НумарВыканавецПесьня
1Руслан Аляхно«Hasta La Vista»
2Litesound«Do You Believe»
3Gunesh«I Can't Live without You»
4По глазам«Девочка трёхтысячных лет»

Галасаваньне

У паўфінале

Галасы за выканаўца зь Беларусі ў другім паўфінале
АдзнакаКраіны
12-
10Украіна
8-
7-
6Летува
5Латвія
4Грузія
3-
2Кіпр
1-
Галасы тэлегледачоў Беларусі ў першым паўфінале
АдзнакаКраіна
12Украіна
10Грузія
8Партугалія
7Харватыя
6Латвія
5Альбанія
4Данія
3Турэччына
2Баўгарыя
1Ісьляндыя

У фінале

Галасы тэлегледачоў Беларусі ў фінале
АдзнакаКраіна
12Расея
10Украіна
8Азэрбайджан
7Армэнія
6Грузія
5Нарвэгія
4Ізраіль
3Турэччына
2Грэцыя
1Сэрбія

Вонкавыя спасылкі